Як я быў(ла) Дзедам Марозам
05.01.2013
—
Новости Общества
|
Самым распаўсюджаным вершыкам сярод маладзечанцаў была песня “В лесу родилась ёлочка”. Свае патаемныя жаданні людзі звычайна трымаюць пры сабе. На тое яны і патаемныя. І толькі для аднаго чалавека, дакладней, казачнага персанажа, робіцца выключэнне. Перад Дзедам Марозам сваю душу раскрываюць і дзеці, і дарослыя. А раптам спраўдзіцца?Вядома, даведвацца пра чужыя сакрэты не вельмі добра, але ўсё-такі я пераапранулася ў чароўнага дзядулю. Шпацыруючы па вуліцах Маладзечна, я дарыла маладзечанцам цукеркі, выслухоўвала іх жаданні і адчувала сябе вельмі папулярнай персонай. Барада вельмі колецца Дзедам Марозам стаць даволі проста. Тым больш калі ёсць футра, шапка, барада, рукавіцы і мяшок. Але як жа колецца гэта штучная барада! А яшчэ галава ад парыка чэшацца, і мне было зусім некамфортна. Трэба сказаць, што ў футры Дзеда Мароза вельмі горача, ды і шапка з футравым атачэннем пастаянна наязджае на вочы. Прыйшлося цярпець. Такая ўжо доля ў Дзеда Мароза. Падарожжа Дзеда Мароза Маё “падарожжа” да цэнтра горада не засталося без увагі з боку людзей, а таксама і аўтамабілістаў. Кіроўцы на ўсю моц сігналілі і ветліва махалі мне рукамі. Маладзечанцы ўсміхаліся, маладыя мамы паказвалі сваім дзецям Дзеда Мароза. Тыя чамусьці бянтэжыліся і прыціскаліся да бацькоў. Але глядзелі на мяне з цікавасцю. Не кожны ж дзень на вуліцы ўбачыш навагодняга чараўніка. Чытайце на гэту тэму: Хачу адзначыць, што многія дзеці ўжо падрыхтаваныя да Новага года. Вершыкі пра зіму, Дзеда Мароза і ёлачку расказвалі мне сходу. А адна маленькая дзяўчынка расказала мне вершык, у якім папрасіла, каб Дзед Мароз падарыў ёй машыну БМВ-X5. Шкада, канешне, што мой чырвоны мяшок быў забіты абаранкамі, цукеркамі і яблыкамі. “Дзед Мароз, а ты замужам?” Маладзечанцы з радасцю расказвалі мне вершыкі, пелі песні, выказвалі свае пажаданні. Радасныя эмоцыі атрымлівалі не толькі яны, але і я сама. Самым распаўсюджаным вершыкам сярод маладзечанцаў была песня “В лесу родилась ёлочка”. Яе выконвалі ўсе па-рознаму: хто вершыкам расказваў, хто спяваў. Адзін хлопец, які распазнаў, што Дзед Мароз – гэта маладзенькая дзяўчына, спытаў у мяне: “Дзядуля Мароз, а ты замужам?” Аднак мяшок з падарункамі хутка стаў пусты. Працоўны дзень Дзеда Мароза скончаны. Пад сігналы кіроўцаў і ўсмешкі маладзечанцаў я вярнулася ў рэдакцыю. Вольга ЮРКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свае патаемныя жаданні людзі звычайна трымаюць пры сабе. На тое яны і патаемныя. І толькі для аднаго чалавека, дакладней, казачнага персанажа, робіцца выключэнне.... |
|