У Магілёве апраўданы абвінавачаны ў пастаўцы буйной партыі гераіну. 21.by

У Магілёве апраўданы абвінавачаны ў пастаўцы буйной партыі гераіну

10.01.2013 18:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёве апраўданы абвінавачаны ў пастаўцы буйной партыі гераіну

Еўрарадыё
Гэта гісторыя грымела яшчэ ў пачатку верасня 2010 года. Пад Дуброўнам, на пункце спагнання мытных пошлін “Рэдзькі”, спынілі і праверылі “Опель-Астру”. Машына ехала з Расіі. Кіроўцу “распрацоўвалі” паўгода.

У бакавых панэлях задняга пасажырскага сядзення знайшлі… блізу 200 цыбулін. Аказалася, што гэта ― замаскіраваны гераін: парашок запаялі ў поліэтыленавыя шарыкі і абляпілі цыбулевым шалупіннем, была нават карнявая сістэма.

Фота Еўрарадыё
Фота Еўрарадыё

Перавозілася рэкордная для Беларусі партыя ― каля 28 кілаграмаў найчысцейшага гераіну. Такі тавар звычайна “разбадзяжваюць”, і ў выніку парашку робіцца ўтрая больш. Такім чынам, гераіну ў цыбулях хапіла б на прыкладна два мільёны доз (мог бы ўкалоцца кожны жыхар Мінска).

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Незаконны абарот наркатычных сродкаў у буйных памерах у складзе арганізаванай групы”.

Разбіраліся з акалічнасцямі крымінальнай справы блізу двух гадоў. Абвінавачванне вылучылі двум грамадзянам Беларусі ― цыганам па нацыянальнасці. Зразумела, што кур’еру Г., які перавозіў гераін у “Опелі”, было не адкруціцца.

Але асаблівая ўвага была на іншым фігуранце ― Ю. Ён, па версіі следства, кіраваў перапраўкай наркотыкаў па тэлефоне. Што праўда, з мэтай канспірацыі цыбуліны з гераінам называлі словамі “рэч”, “тавар” і гэтак далей. На думку следчых органаў, нашы цыганы ўваходзілі ў транснацыянальную групоўку, якая займаецца дастаўкай гераіну з Сярэдняй Азіі ў Еўропу. Некаторыя іншыя ўдзельнікі гэтай групоўкі цяпер чакаюць судоў у Расіі.

Затрыманне наркабарона ў Беларусі магло зрабіць рэальны ўдар па іншых буйных наркагандлярах. Але і з імі не так проста разабрацца: у нарказвароце круцяцца дзясяткі мільёнаў долараў, магчыма, ёсць сувязі і па-за крымінальным светам.

Вердыкт па гучнай справе быў вынесены судом Кастрычніцкага раёна Магілёва перад Новым годам.

Г. асуджаны па артыкуле 328 частка 3. Пакаранне ― 11 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ю. прызнаны невінаватым за недаказанасцю яго ўдзелу ў здзяйсненні злачынстваў, ― паведамляе суддзя Раман Касцюк. ― Пакуль больш падрабязна я вам нічога не магу сказаць. Прысуд абскарджаны абвінавачаным Г. і апратэставаны пракуратурай з-за апраўдання Ю.”.

Вынесены касацыйны пратэст на прысуд. Ён будзе разглядацца ў абласным судзе”, ― кажа начальнік аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Людміла Шурпіна.

Еўрарадыё: У чым менавіта пракуратура не згодная з прысудам?

Людміла Шурпіна: “Толькі калі справа будзе разгледжаная ў судзе, прысуд набудзе законную моц. Толькі тады можна будзе даваць нейкія ацэнкі”.

Еўрарадыё будзе сачыць за сканчэннем гучнай крымінальнай справы.

Фота Еўрарадыё
Фота Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта гісторыя грымела яшчэ ў пачатку верасня 2010 года. Пад Дуброўнам, на пункце спагнання мытных пошлін "Рэдзькі", спынілі і праверылі "Опель-Астру". Машына ехала з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика