Ці палохаецеся вы, калі зімой людзі выходзяць на вуліцу і кажуць “Ух, які мароз!”?
12.01.2013
—
Новости Общества
|
![]() Пра гэта мы пыталіся ў носьбітаў прозвішча Мароз. Святлана Мароз, страхавы агент, Валожын: – Не, не палохаюся. Што датычыцца майго прозвішча, у мяне нават выраз любімы ёсць: “Мароз па скуры бегае”. Хай тыя палохаюцца, па кім гэты “мароз” бегае! Вольга Мароз, студэнтка, Вілейка: – Не. Мяне такія воклічы ўвогуле не палохаюць.
– Так, з надыходам зімы колькасць жартаў у мой бок павялічваецца. У школьныя гады аднакласнікі прысвячалі мне песню “Ой, мороз, мороз…”. Цяпер жа з надыходам моцных маразоў мне кажуць: “Супакойся!” Сяргей Мароз, выкладчык фізкультуры, Маладзечна: – Не, не шарахаюся. Адразу ўспамінаю радок з верша “Однажды в студеную зимнюю пору я из лесу вышел – был сильный мороз…” і адчуваю сябе моцным і магутным.
– Палохаць няма чым! Я заўсёды ведаю, якая тэмпература на вуліцы, бо сачу за надвор’ем па тэрмометры. Таму ўсім тым, хто скардзіцца на сцюжу, магу сказаць: “Ці сапраўды ўжо такі мароз на дварэ?”. Уладзіслаў Мароз, студэнт, Маладзечна: – Ой, не пужаюся! Чаго тут пужацца? Справа ў тым, што за 21 год свайго жыцця я ўжо прывык чуць слова “мароз”. Таму я і не ўспрымаю яго на свой рахунак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта мы пыталіся ў носьбітаў прозвішча Мароз. |
|