Бачыць надзею — значыць жыць
17.01.2013
—
Новости Общества
|
Беларускае рэспубліканскае таварыства "Дзеці ў бядзе" ўжо 22 гады збірае сяброў на адмысловым свяце "Усмешка". Каля 700 чалавек прыйшлі ў сталічны Палац чыгуначнікаў, каб падзяліць радасць, падарыць усмешку адно аднаму і проста пагутарыць са старымі і новымі сябрамі. — Галоўная мэта арганізацыі — дапамагчы дзецям, якія хварэюць на анкалагічныя захворванні, выжыць. Я лічу, што ў дзяцей, і ў хворых, і ў здаровых, ёсць будучыня! І свята "Усмешка" гэта пацвярджае. Мы праводзім яго кожны год для таго, каб паказаць усім: жыццё не спыняецца. Нашы дзеці растуць, вучацца, становяцца спецыялістамі, ствараюць сем'і. Зала заўсёды поўная! Прыходзяць і тыя, хто ўжо дарослы, прыводзяць з сабой сваіх дзяцей. Збіраецца адна вялікая сям'я, — распавядае спецыяліст па аздараўленні Беларускага рэспубліканскага таварыства "Дзеці ў бядзе" Алена Лагутова. Акрамя цікавага прадстаўлення і добрых падарункаў, арганізатары мерапрыемства прэзентавалі новы праект. Зараз клініка не можа ўмясціць усіх дзяцей, таму ў планах пачаць сёлета будаўніцтва інтэрната для іншагародніх дзетак і іх бацькоў. Своеасаблівы гарадок будзе складацца з 22 дамоў, прычым кожны з іх разлічаны на дзве сям'і. Павіншаваць дзяцей прыйшоў і пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Брус Бакнэл, а таксама прадстаўнікі дабрачынных арганізацый. У перапынках паміж творчымі нумарамі на сцэну выходзіў старшыня рэспубліканскага таварыства "Дзеці ў бядзе" Яўген Андрыевіч, які прааналізаваў леташнюю працу арганізацыі: "На жаль, год быў цяжкі ў фінансавым плане. І мы разглядалі варыянт нават не праводзіць "Усмешку". Але пасля таго, як бацькі яшчэ за некалькі месяцаў пачалі тэлефанаваць і пытаць, калі будзе мерапрыемства, мы зразумелі, што яно сапраўды патрэбна. Свята — гэта найперш стасункі. Гледзячы адно аднаму ў вочы, дзеці бачаць надзею, а гэта самае галоўнае". Надзея Бужан, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускае рэспубліканскае таварыства "Дзеці ў бядзе" ўжо 22 гады збірае сяброў на адмысловым свяце "Усмешка". Каля 700 чалавек прыйшлі ў сталічны Палац...
|
|