Надзеі Мажуль патрабуецца дапамога на працяг лячэння
20.01.2013
—
Новости Общества
|
Чатырохгадовай Надзеі Мажуль з Вілейкі патрабуюцца сродкі на чарговы курс рэабілітацыі ў спецыяльным санаторыі для дзетак з ДЦП у Чэхіі. Па дапамогу бацькі дзяўчынкі звярнуліся да нераўнадушных да чужога гора людзей. Надзейка – адзінае і любімае дзіця ў сям'і. У выніку складаных родаў дзяўчынка тыдзень знаходзілася паміж жыццём і смерцю. У дзевяць месяцаў ёй аформілі інваліднасць і паставілі дыягназ: дзіцячы цэрэбральны параліч, падвойная гіміплегія, затрымка псіхамоўнага развіцця, сімптаматычная эпілепсія, мікрацэфалія. Дзяўчынка не сядзіць, не гаворыць, не ходзіць, не гуляе з цацкамі. – На працягу ўсяго жыцця дачушка спіць па 2-3 гадзіны за ноч, а часам не спіць суткамі, таму што яе мучаць боль і сутаргі, – расказвае мама дзяўчынкі Любоў. — Ёй неабходна пастаяннае лячэнне, інтэнсіўная фізічная рэабілітацыя. Дапамогі мясцовай медыцыны недастаткова, таму мы спрабуем усе магчымыя варыянты лячэння, у тым ліку за мяжой. З дапамогай неабыякавых людзей, якія адгукнуліся на заклікі ў Інтэрнэце і газетныя матэрыялы, сям'і ўдалося сабраць сродкі на курс дэльфінатэрапіі ў Адэсе і на адзін курс рэабілітацыі ў спецыяльным санаторыі для дзетак з ДЦП у горадзе Цепліцэ ў Чэхіі. – Вядома, кардынальна вылечыцца, каб устала і пайшла, – не атрымаецца, – расказвае пра вынікі рэабілітацыі ў Чэхіі Любоў Мажуль. – Але заўважаю на першы погляд можа маленькія, але для нас такія велізарныя плюсы. Надзейка стала сама засынаць, без закалыхвання (усе гады я калыхала яе на руках). Раней пальцы ў кулачку былі заціснутыя, цяпер можа расціснуць, усе пальчыкі можна разгледзець. Яшчэ дачушка стала больш упэўнена трымаць галаву, перастала крывіць ступні ног, стала больш уважлівая, больш цікавіцца навакольным светам, пачала глядзець мультфільмы. Падабаецца, калі я ёй чытаю кніжкі. Але каб дамагчыся значнага паляпшэння пры такім цяжкім дыягназе, трэба некалькі такіх курсаў. Цяпер сям’я Мажуляў жыве ў Мінску, там большыя магчымасці для лячэння і рэабілітацыі. Наведваюцца яны і ў Вілейку да бацькоў, праводзяць тут лета. За другі курс рэабілітацыі ў Чэхіі выстаўлены рахунак у 6890 еўра. Для сям’і гэта велізарныя грошы, а сродкі перавесці неабходна ўжо 7 сакавіка. Пакуль удалося сабраць 5400 еўра, засталося яшчэ паўтары тысячы. За час змагання з хваробай дачушкі Любоў і Антон Мажулі ўпэўніліся, што сапраўды “свет не без добрых людзей”. – Людзі дапамагаюць матэрыяльна, дасылаюць дачушцы падарункі. Таксама падтрымліваюць маральна, падбадзёрваюць, даюць парады, да якіх добрых дактароў можна звярнуцца. Бацькі дзяўчынкі шчыра дзякуюць кожнаму, хто падтрымлівае і дапамагае. “Мы верым, што ёсць людзі, якія не пройдуць міма нашага гора, загадзя ўдзячныя ўсім, хто акажа нам дапамогу ў зборы сродкаў для лячэння нашай дачушкі, – піша Любоў. – Мы вельмі спадзяёмся, што яна абавязкова паправіцца, будзе радавацца і пазнаваць свет. Яна будзе ўсміхацца без пакутлівага болю, хадзіць па гэтай зямлі сваімі ножкамі і гаварыць свае першыя словы “мама і тата”... Як дапамагчы Надзеі Створаны сайт дапамогі Надзейцы http://podari-nadezdy.ucoz.ru, дзе можна больш даведацца пра жыццё дзяўчынкі, пазнаёміцца з медыцынскай ды іншай дакументацыяй. Дабрачынныя рахункі адкрытыя ў філіяле №500 ААТ “АСБ Беларусбанк” – г. Мінск, пр.Дзяржынскага, 69/1; УНП 100603596; МФА 153001601: У бел. рублях: №000005 (Транзітны рахунак №3819382101009 – указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі) У еўра: №9780000000004 (Транзітны рахунак №3819382100000 – указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі) У рас. рублях: № 6430000000004 (Транзітны рахунак № 3819382100000 – указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі) У доларах ЗША: №8400000000010 (Транзітны рахунак №3819382100000 – указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі) Прызначэнне плацяжу: на імя Мажуль Антона Міхайлавіча для лячэння дачкі Мажуль Надзеі Антонаўны WebMoney: беларускія рублі - B401532052572, еўра -E229883711720, рас. рублі - R259618110431, долары ЗША-Z516649923258 EasyPay: 20882918 Яндэкс-кашалёк: 41001953041849 PayPal: gella59@mail.ru Можна пакласці грошы і на баланс МТС на нумар +375-29-553-32-72 (у далейшым мама Надзеі зможа перавесці іх на EasyPay або WebMoney праз сэрвіс iPay) Паштовы перавод: Беларусь, 222410, Мінская вобл., г. Вілейка, Стаханаўская, 90, Мажуль Любові Леанідаўне. Кантакты: Мажуль Любоў Леанідаўна: +375-29-553-32-72 Мажуль Антон Міхайлавіч: +375-29-568-12-54. Алесь ВЫСОЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатырохгадовай Надзеі Мажуль з Вілейкі патрабуюцца сродкі на чарговы курс рэабілітацыі ў спецыяльным санаторыі для дзетак з ДЦП у Чэхіі. Па дапамогу бацькі...
|
|