Новы сноўпарк адкрываецца ў Мiнску
26.01.2013 13:56
—
Новости Общества
|
Новы сноўпарк адкрываецца ў Мiнску На экстрым-мапе Мiнска хутка з’явіцца новая кропка. Сёння ў гарналыжным цэнтры "
Чацвер, абед, гарналыжны парк "Сонечная даліна" ў спальным мікрараёне Курасоўшчына. Пад бадзёры рок-н-рол са схілаў спускаюцца дзеці на лыжах і кітайцы на сноўбордах. Трохі паблукаўшы па снежных гарах, мы з фатографам сустракаемся з трыма хлопцамі ў яркай вопратцы. За іх спінамі – схіл з трамплінамі, поручнямі і трубамі, укапанымі ў снег. Такім паўстае перад намі новы сноўпарк у рысе горада. Павел Лабода – прадстаўнік каманды Playground Bros – пачынае распавядаць пра новую мекку беларускіх сноўбардыстаў і пра тое, хто і як яе будаваў. Два іншыя хлопцы – 15-гадовы Паша і 16-гадовы Зміцер – чальцы моладзевай зборнай краіны па сноўбордзе. Пакуль мы размаўляем, маладыя надзеі айчыннага спорту праводзяць test-drive сноўпарка і дэманструюць сваё майстэрства нашаму фатографу. Сноўпарк у "Сонечнай даліне" – гэта 3 трампліны і каля 10 фігур для Паводле Пашы, будаўніцтва сноўпарка – вынік супрацы трох структураў, кожная з іх па-свойму паўдзельнічала ў стварэнні пляцоўкі. У Playground Bros быў энтузіязм, у вытворца чыпсаў "Чел'Z" – жаданне падтрымліваць экстрэмальныя віды спорту (ці нават зрабіцца беларускім Red Bull), а ў кіраўнікоў "Сонечнай даліны" – разуменне таго, што нармалёвы гарналыжны курорт без сноўпарка сёння існаваць не можа. "Сноўбардыстам хутка робіцца сумна на беларускіх схілах, – распавядае Паша. – Яны глядзяць відэа ў нэце, бачаць, што ёсць скачкі і джыбінг, і хочуць нешта такое ў сябе дома займець. Гэтак паступова сноўбардысты ператвараюцца ў будаўнікоў. У некаторай ступені гэта ж здарылася і з нашай камандай. Нас 6 чалавек, і калісьці даўно мы пачалі стыхійна ставіць трампліны ў гарналыжных курортах, але іх прыбіралі на наступны ж дзень. Бо кіраўніцтва тых курортаў не разумела, навошта яны патрэбныя. У апошнія гады сітуацыя змянілася, і ў нас ёсць магчымасць рабіць паўнавартасныя сноўпаркі". У апошнія гады Playground Bros працавалі ў Сілічах, а летась пазнаёміліся з кампаніяй "Чел'Z", якая закупіла якаснае абсталяванне сусветнага ўзроўню, і кіраўніком "Сонечнай даліны" Віктарам Смалоўскім, які аддаў пад парк вялікі кавалак курорту і "падагнаў" тэхніку. І на пачатку студзеня сёлета хлопцы ўзяліся за працу. "Разам з двума Сам Паша – 31-гадовы праграміст, які катаецца ўжо 8 гадоў. Астатнія хлопцы з каманды Playground Bros – дызайнеры, праграмісты, архітэктары і юрысты. Прафесійных спартоўцаў з вялікімі дасягненнямі на сусветным узроўні сярод іх няма. Затое ў іх ёсць сілы і навыкі для мантажу ды энтузіязм зрабіць нешта добрае для сябе і тых, хто ў тэме. "Калі мы не зробім такога парка, то ёсць імавернасць, што яго не зробіць ніхто, – кажа Паша. – А нам самім хочацца катацца ў добрых умовах, таму мы і ўпісваемся ў такія штукі. Хоць пакуль з гэтым будаўніцтвам мы шаўцы без ботаў – увесь час сыходзіць на сноўпарк, нават пакатацца ўволю яшчэ не давялося. На выходных будзем наганяць".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На экстрым-мапе Мiнска хутка з'явіцца новая кропка. Сёння ў гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна" адкрыецца новы сноўпарк. Калі ў цябе ёсць дошка для сноўборду і ты...
|
|