"Дагестанскі раб": я схуднеў на 17 кілаграмаў. 21.by

"Дагестанскі раб": я схуднеў на 17 кілаграмаў

30.01.2013 14:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Дагестанскі раб": Я схуднеў на 17 кілаграмаў

Радыё Свабода
Пяцёра вызваленых "дагестанскіх рабоў" вярнуліся ў Беларусь. Двое з іх жывуць у Віцебску, астатнія ў Нарачы, Рэчыцы і Ганцавічах.

Уладзімір Арэшчанка з Віцебску распавёў карэспандэнту Свабоды, што прыехаў дахаты ўвечары 29 студзеня. Ягоны брат па дарозе трапіў у лякарню ў Воршы.

Уладзімір кажа, што ў беларускай амбасадзе ў Маскве далі даведку, з якой яны маглі прыехаць дахаты бясплатна на электрычцы. Але гэта б заняло яшчэ два-тры дні, таму яны скінуліся і набылі квіткі з Масквы за свае грошы. 11 жніўня мінулага году яны трапілі ў Дагестан на цагельны завод. За гэты час ім выплацілі мізэрныя заробкі: "Нам па 15 тысяч далі з братам. Мы ж купілі зімовае адзеньне і за свой кошт ехалі. У мяне засталося 200 тысяч нашымі грашыма".

Уладзімір распавёў, як трапіў у рабства:

"Мы прыехалі ў Маскву на заробкі. Нас там "кінулі". Калі я ішоў на кантору, каб уладкавацца на працу ў Маскве, нас сустрэлі агітатары: вось праца, будоўля, патрэбны спецыялісты, зарплата. Мы пагадзіліся, нас у аўтобус пасадзілі. А потым мы апынуліся ў Махачкале, у Дагестане.

На працу выганялі голымі, у снег і мароз. Я быў у шортах, без майкі, у шлёпках. Я сказаў, што ў мяне няма абутку, у чым я пайду? А мяне выкінулі на працу з памяшкання. Працавалі па 12 гадзін, без выходных. Праца была нялёгкая, мы стаялі на канвееры, здымалі цэглу на стол. Як кармілі? Дзень на дзень не прыходзіўся. Бывала, што ў супе плавае адна бульбіна. Я схуднеў на 17 кілаграмаў".


Карэспандэнт: "А вас не выпускалі за тэрыторыю завода?"

Уладзімір: "Можна было. Казалі — сыходзьце, калі ласка, але без грошай. А без грошай... там такая краіна, што можна папасці яшчэ горш. У горы, да чачэнцаў-вахабітаў. У нас чалавек пайшоў, трапіўся, недзе ў яме сядзіць у гарах. Там малалеткі займаюцца продажам людзей у горы. Там такая краіна, там чалавек каштуе грошай. А тэлефона не было".

Выратавацца ўдалося, калі брата "здавалі ў арэнду" на іншы завод. А туды якраз прыехалі сябры расійскай моладзевай групы "Альтэрнатыва", якія і дапамаглі вызваліцца з рабства.

Карэспандэнт: "Казалі, вы там былі нястрыжаныя, няголеныя..."

"А як там пастрыжэшся? Мыліся пад вадаспадам, лазні не было. Завялі там гэтых вошай. Я там адзенне скінуў, новае купіў. Жыллё было такое, што... Жылі там на заводзе, батарэй не было. У снежні там было да мінус пяці марозу. Там такія вятры, ажно будынкі калоцяцца".

Уладзімір кажа, што гэтая гісторыя з рабствам яго не спыніць. Ён зноў збіраецца ехаць на заробкі ў Расію. Але пастараецца ўладкавацца афіцыйна. Бо ў Беларусі перспектываў з працай для сябе не бачыць.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"На працу выганялі голымі, у снег і мароз. Я быў у шортах, без майкі, у шлёпках. Я сказаў, што ў мяне няма абутку, у чым я пайду? А мяне выкінулі на працу з памяшкання".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика