«Заміж пярсідскага ўзору...». 21.by

«Заміж пярсідскага ўзору...»

31.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Слуцкія паясы прадставілі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску

Толькі на працягу вечара 29 студзеня наведвальнікі разавай экспазіцыі «Нашы скарбы. Слуцкія паясы» (на здымку) змаглі ўбачыць адзін цэлы пояс і дзве палавінкі, што можна назваць унікальнай з’явай. Бо ўсяго ў музеях Беларусі захоўваецца толькі 11 цэлых паясоў. «У розных музеях ёсць не толькі цэлыя паясы, таксама захоўваюцца іх палавінкі, выстаўляюцца нават кавалачкі. У параўнанні з іншымі можна сказаць, што ў нас прадстаўлена калекцыя слуцкіх паясоў», — адзначыў карэспандэнту БЕЛТА куратар праекта, загадчык «Беларускай хаткі», філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Міхаіл Бараноўскі.

Для Беларусі слуцкія паясы — не проста сімвал, гэта сапраўдны прыклад нацыянальнага гонару і цалкам сфарміраваны брэнд. Як правіла, іх выкарыстоўвалі ў якасці ўпрыгажэнняў. Паясы ткалі з тонкіх шаўковых, залатых і срэбных нітак такім чынам, што ўсе бакі выходзілі вонкавымі. Даўжыня некаторых вырабаў дасягала чатырох з паловай метраў, а шырыня даходзіла да 50 см.

На жаль, тэхналогіі ткацтва, якія выкарыстоўваліся пры вытворчасці паясоў, цалкам страчаны. Нагадаем, што ў Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012—2015 гады, на яе рэалізацыю прадугледжваецца каля Br 20,2 млрд., у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту — амаль Br 17,8 млрд.

Выстава аднаго дня «Нашы скарбы. Слуцкія паясы» пакладзе пачатак культурна-адукацыйнаму праекту «Рэлікт», у рамках якога на працягу года жыхары і госці сталіцы змогуць азнаёміцца з самымі каштоўнымі прадметамі фондавых калекцый Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Усяго плануецца правесці чатыры такія мерапрыемствы.

Фото: БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У музеі Максіма Багдановіча ў Мінску прадставілі слуцкія паясы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика