ЯК ВЫ ПРАВОДЗІЛІ ЗІМОВЫЯ КАНІКУЛЫ?. 21.by

ЯК ВЫ ПРАВОДЗІЛІ ЗІМОВЫЯ КАНІКУЛЫ?

12.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмітрый МУХА, супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі НАН РБ:

— Апошнія зімовыя канікулы былі даўно. Абавязковы пункт — гэта падрыхтавацца да зімовых свят і весела іх правесці. Канікулы — гэта шанц з'ездзіць у турыстычную паездку, хоць атрымлівалася не заўсёды. А яшчэ гэта магчымасць сустрэцца з сябрамі і сваякамі, калі яны жывуць далёка. А добры студэнт біяфака абавязкова павінен быў прысвяціць большую частку канікулаў навукова-даследчай працы ў лабараторыі (смяецца).

  Андрэй МАКАРАЎ, журналіст газеты "Прессбол":

— Узімку мая ўвага галоўным чынам была прыкавана да трох падзей: чэмпіянату свету па гандболе, плэй-офу па амерыканскім футболе і фіналу па "Супербоўле-47". На астатняе, нават на баталіі накшталт "Барселона" — "Рэал" ці "Барусія" — "Баер", не кажучы ўжо пра ўвагу да беларускага спартыўнага жыцця, часу сапраўды не заставалася. Ды і дзе яго ўзяць, калі вячэрні гандбол змяняўся начнымі праглядамі лепшай амерыканскай гульні? Аднак я рады, што ўдалося размеркаваць графік адсочвання матчаў такім чынам, каб не пацярпела цікавасць да іншых рэчаў. У прыватнасці, да кіно. "Джанга вызвалены" і "Лінкальн", прызнаюся, лепшае, што даводзілася бачыць за апошні час. Таранціна і Спілберг папрацавалі на славу. Дай Бог ім здароўя.

  Ульяна Лойка, студэнтка ІІ курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта:

— Зімовыя канікулы я праводжу дома, у Брэсце. Люблю менавіта гэтыя вакацыі за тое, што яны спакойныя і даволі кароткія. З'яўляецца час, каб пачытаць тыя кнігі, якія даўно збіралася, але не атрымлівалася з-за вучобы. А яшчэ ўзімку мы з бацькамі абавязкова ездзім пакатацца на лыжах. Сёлета пабывала ў Букавелі. Галоўнае, пра што нельга забыцца на зімніх канікулах — дзень сустрэчы выпускнікоў у школе.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Апошнія зімовыя канікулы былі даўно. Абавязковы пункт — гэта падрыхтавацца да зімовых свят і весела іх правесці. Канікулы — гэта шанц з'ездзіць у турыстычную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика