Гатуй сваё. 21.by

Гатуй сваё

15.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яйкi, крыпаныя сечаным селядцом


Складнiкi: 10 яйкаў, 1 бульбiна, 1 морква, 1 агурок, 100 г зялёнага гарошку, 200 г маянэзу. Для накрыпкi: 300 г селядца, 1 яблык, 50 г белага хлеба, 1 цыбулiна, 2 ст. лыжкi сметанковага масла, 1 ч. лыжка воцату, перац.


Звараныя ўкрутую яйкi ачысцiць ад шкарлупiны, разрэзаць напалову i выняць жаўткi. Паловы яечных бялкоў накрыпаць начыннем, прыгатаваным з сечанага селядца i часткi жаўткоў. Начынне выраўняць так, каб надаць кожнай палове форму цэлага яйка. Звараныя, ачышчаныя бульбу i моркву, а таксама салёныя агуркi нарэзаць кружочкамi, выкласцi на посуд, на iх пакласцi крыпаныя яйкi, палiць маянэзам, упрыгожыць сечаным жаўтком, зялёным гарошкам.


Падрыхтоўка накрыпкi* з сечанага селядца.


Селядзец ачысцiць, адлучыць мякаць ад костак, нарэзаць лустачкамi*. Яблыкi ачысцiць ад скуркi i, разрэзаўшы на часткi, выдалiць асяродак. Пшанiчны хлеб папярэдне замачыць у малацэ, а затым адцiснуць. Цыбулю нашаткаваць i злёгку падсмажыць. Падрыхтаваную емiну прапусцiць праз мясасечку*, дадаць размякчанае сметанковае масла, молаты перац, воцат i старанна перамяшаць.


* Накрыпка — начинка.


Лустачкi — ломтики.


Мясасечка — мясорубка.


Колцы


Складнiкi: 500 г любiвай свiнiны, 3 яйкi, 150 г мукi, 150 г малака, 100 г тлушчу*, 30 г алею, соль.


Свiнiну нарэзаць шматкамi, адбiць, пасыпаць соллю i перцам, зрабiць пасярэдзiне надрэзы i надаць вырабам форму колца.


Прасеяную муку развесцi цёплым малаком, размяшаць, каб не было камякоў, дадаць алею, жаўткi яйкаў, соль i пакiнуць на 10 — 15 хвiлiн для набракання клейкавiны. Затым у цеста ўвесцi ўзбiтыя бялкi i размяшаць. Падрыхтаванае мяса акунаць у цеста i смажыць у тлушчы. Давесцi да гатовасцi ў духоўцы.


* Тлушч — жир.


Будзённая вячэра


Складнiкi: 700 г любiвай свiнiны, 50 г морквы, 3 зубкi часнаку, 30 г тлушчу, заправы, цукар, соль, хрэн, 10 невялiкiх бульбiн.


Мяса абмыць, ачысцiць ад плёнак, пасыпаць дробкай цукру, пасалiць, паперчыць, нашпiгаваць нарэзанымi брусочкамi морквы i часнаку, запячы ў вельмi гарачай духоўцы толькi да атрымання румянай скарыначкi. Пакласцi ў рондаль, дадаць цыбулю, лаўровы лiст i прыправы, залiць шклянкай кiпеню i тушыць пад накрыўкай да гатовасцi. Затым мяса выняць, абкласцi печанай бульбай i хрэнам.


Баравiкi ў вяршках


Складнiкi: 500 г свежых грыбоў, 1 цыбулiна, 2 ст. лыжкi сметанковага масла, 150 г вяршкоў*, соль, гваздзiка.


Грыбы перабраць, памыць i адварыць. У рондаль пакласцi дробна нашаткаваную цыбулю з маслам, усё залiць вяршкамi i даць закiпець. Потым дадаць насечаных шчыпяроў, гваздзiкi i патушыць.


* Вяршкi — сливки.


Катлеты з хрэнам


Складнiкi: 500 г мяса (свiнiны цi цяляцiны), 100 г малака, 1 яйка, 50 г булкi, 1 цыбулiна, 100 г сметанковага масла, 100 г смятаны, 50 г мукi, 50 г цёртага хрэну, зелянiна пятрушкi, соль.


Прыгатаваць катлетную масу з яйкам i булкай, намочанай у малацэ. Дадаць нацёртую на тарцы* цыбулю, сечаную зелянiну пятрушкi, змяшаць. Зрабiць катлеты, абкачаць ix у муцэ i смажыць на сметанковым масле*. Цёрты хрэн аблiць кiпенем, злiць ваду, змяшаць хрэн са смятанай, пасалiць i залiць падсмажаныя катлеты, затым закiпяцiць адзiн раз.


* Тарка — терка.


Сметанковае масла — сливочное масло.


По просьбе уважаемого Ю.Качука причитающийся ему авторский гонорар будет перечислен на счета Зельвенского районного социально-педагогического центра и Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г.п. Зельва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэцэпты беларускай кухнi ад Юрыя Качука
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика