Не дапамагайце вас абакрасці ў цягніках!. 21.by

Не дапамагайце вас абакрасці ў цягніках!

20.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Усё часцей здараюцца выпадкі крадзяжу рэчаў, грошай і дакументаў, мабільных тэлефонаў і іншых каштоўных рэчаў у пасажыраў цягнікоў.

Часта самі пацярпелыя ствараюць спрыяльныя ўмовы для таго, каб іх абакралі.

Варта быць пільнымі і памятаць, што злачынцы часта ўмеюць выклікаць давер. Таму ніколі не гуляйце ў цягніках у азартныя гульні з незнаёмымі. Ні ў якім разе не піце з імі спіртное, не пакідайце рэчы пад нечым наглядам ці без нагляду, нават ненадоўга.

Калі пры вас сумкі, чамаданы і іншыя рэчы, стаўце іх пад сядзенне і на спецыяльна адведзеныя для багажу месцы, каб іх не было зручна скрасці.

Старайцеся не паказваць у касах, што пры вас шмат грошай. Лепш разлічвацца грашыма, якія загадзя адклалі. Дакументы, грошы, тэлефон трымайце пры сабе, пажадана ва ўнутраных кішэнях.

Калі падчас паездкі вы ўсё ж сталі ахвярай злачынства, адразу  звяртайцеся па дапамогу да брыгады цягніка ці нарада суправаджэння.

Трымайцеся элементарных мер асцярожнасці – і гэта дазволіць вам пазбегнуць непрыемнасцяў і захаваць сваю маёмасць.

Таццяна СУБАЧ, старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце.

Фота cs5976.vkontakte.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё часцей здараюцца выпадкі крадзяжу рэчаў, грошай і дакументаў, мабільных тэлефонаў і іншых каштоўных рэчаў у пасажыраў цягнікоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика