Камітэт па правах чалавека ААН не прызнаў парушэння правоў Сяргея Каваленкі. 21.by

Камітэт па правах чалавека ААН не прызнаў парушэння правоў Сяргея Каваленкі

06.03.2013 02:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камітэт па правах чалавека ААН не прызнаў парушэння правоў Сяргея Каваленкі

Еўрарадыё
Віцебскі сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка атрымаў адказ з Камітэта па правах чалавека ААН.

Актывіст скардзіўся на парушэнне яго грамадзянскіх і палітычных правоў на судзе. Нагадаем, што Каваленку асудзілі за вывешванне 7 студзеня 2010 года бел-чырвона-белага сцяга на гарадской ёлцы ў Віцебску.

Актывіст скардзіўся, што суд адмовіў яму ў выкліку сведкаў. Аднак камітэт ААН вырашыў, што прадстаўленыя судовыя матэрыялы не даюць падставаў лічыць правы актывіста парушанымі, адзначае праваабарончы сайт "Вясна".

Таксама камітэт ААН не пагадзіўся, што дзяржава абмежавала правы на свабоду палітычных перакананняў, калі судзіла Каваленку за вывешаны сцяг. Камітэт адзначыў, што свабода выказваць свае думкі можа мець абмежаванні, неабходныя для забеспячэння грамадскага парадку.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебскі сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка атрымаў адказ з Камітэта па правах чалавека ААН.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика