Масленіцу адсвяткуюць у суботу і нядзелю. 21.by

Масленіцу адсвяткуюць у суботу і нядзелю

14.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота belarus.by.

МЯДЗЕЛ. Раённае свята “Масленіцу сустракаем, дастатку ўсім жадаем” пройдзе ў суботу, 16 сакавіка, у вёсцы Нарач (Кабыльнік). Пачнецца яно ў 11 гадзін.

Выступяць мастацкія калектывы з Нарачы, Занарачы, Чараўкоў, Свіры, Камарова, Старлыг, расказала метадыст раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Аксана Вязевіч.  Карабейнікі будуць гандляваць сувенірамі, запрацуюць гульнявыя пляцоўкі для дарослых і дзяцей. Будуць наладжаныя народныя забавы: бітва мяшкамі, лажанне па слупе, спальванне пудзіла. І бліноў можна будзе адведаць.

У нядзелю, 17 сакавіка, у Мядзеле на плошчы Шаранговіча пройдзе гарадское свята “А на Масленай нядзелі да нас жаўраночкі прыляцелі”. Выступяць артысты з райцэнтра, вёсак Выгалавічы, Сваткі, Восава, адбудуцца народныя гульні і забавы, майстар-клас па вырабе сімвалаў вясны, спартыўныя мерапрыемствы. Пачатак – у 12 гадзін.

ВІЛЕЙКА. Раённае свята “Масленічныя найгрышы” пройдзе  16 сакавіка ў вёсцы  Куранец. У праграме свята – тэатралізаванае прадстаўленне, разнастайныя гульні і конкурсы, канцэртная праграма сельскіх клубных устаноў раёна.

Свае вырабы прадставяць майстры раённага Дома рамёстваў, Каловіцкага Дома майстроў  ды іншых устаноў. Напрыканцы свята традыцыйна  спаляць пудзіла Зімы. Пачатак свята – у 12.00.

У Вілейцы 17 сакавіка ў Ніжнім парку у 12 гадзін пачнецца народнае гулянне “Зіма, бывай, душа, спявай!”. Наведнікі ўбачаць тэатралізаваны абрад “Гуканне вясны”,  выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці Палаца культуры, прымуць удзел у гульнявой праграме.

Аддзел інфармацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МЯДЗЕЛ. Раённае свята “Масленіцу сустракаем, дастатку ўсім жадаем” пройдзе ў суботу, 16 сакавіка, у вёсцы Нарач (Кабыльнік). Пачнецца яно ў 11 гадзін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика