Актыўны адпачынак любіць падрыхтаваных
16.03.2013
—
Новости Общества
|
Сёлетняя міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш "Паляванне і рыбалоўства. Вясна-2013" сабрала рэкордную колькасць экспанентаў. І сапраўды, паглядзець на выставе ёсць што, асабліва аматарам рыбалкі. У гэты годзе каля шасцідзесяці працэнтаў прадстаўнікоў працуюць у сферы аматарскага рыбалоўства, каля дваццаці — ў турызме і ў вобласці, звязанай з экіпіроўкай і рыштункам для рыбаловаў і паляўнічых, астатнюю частку складаюць тыя, хто займаецца паляваннем. Рыбаловы на выставе змогуць ацаніць навінкі, набыць вуды са зніжкамі. Для аматараў палявання арганізавана выстава трафеяў, здабытых на тэрыторыі 79 лесапаляўнічых гаспадарак сістэмы Мінлясгаса. Тут заўзятыя паляўнічыя могуць не толькі ўбачыць дасягнення сваіх калег, але і прынесці ў якасці экспаната асабісты трафей. Вялікай папулярнасцю карысталася менавіта гэта экспазіцыя — наведнікі актыўна фатаграфавалі чучалы аленяў, ласёў і зубра, вялікую колькасць рагоў. Яшчэ адна "жаночая" радасць сярод сапраўднай мужчынскай выставы — адзенне з пушніны. Прыгожыя і цёплыя шапкі, камізэлькі і курткі, аздобленыя натуральным мехам, адразу прыцягнулі ўвагу нешматлікіх прадстаўніц слабага полу. Вялікі выбар адзення і абутку для рыбалкі і палявання, катары і лодкі любых памераў і на любы густ і кішэню... Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш "Паляванне і рыбалоўства. Вясна-2013" будзе працаваць да 17 сакавіка па адрасе: Я. Купалы, 27. Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняя міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш "Паляванне і рыбалоўства. Вясна-2013" сабрала рэкордную колькасць экспанентаў. І сапраўды, паглядзець на...
|
|