У Вілейцы ствараецца група “Ананімных алкаголікаў”. 21.by

У Вілейцы ствараецца група “Ананімных алкаголікаў”

20.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У горадзе спрабуюць стварыць групу “Ананімных алкаголікаў”. Адзін з тых, хто займаецца гэтай справай, – Андрэй, член падобнай групы з Маладзечна.

– Наша асноўная мэта – заставацца цвярозымі, – расказвае ён. – Ёсць праграма “12 крокаў”, якой кіруемся. У нашай садружнасці могуць быць і каталікі, і праваслаўныя, і пратэстанты, і няверуючыя – мы не паглыбляемся ў гэта пытанне. Абавязковая ўмова для ўступлення – жаданне кінуць піць.

Як з’явілася ідэя адкрыць групу ў Вілейцы?

– Адзін з галоўных нашых прынцыпаў – дапамагаць іншым заставацца цвярозым, і нічога за гэта не атрымліваць. Калі гэтага рабіць не будзем – то самім не ўдасца заставацца цвярозым. Таму і пачынаем дзейнасць у Вілейцы – не з-за таго, каб пашырацца. Бо ўлік колькасці не вядзем – нават не скажу дакладна, колькі ў нас у Маладзечне чалавек. У нас няма членскіх узносаў, толькі добраахвотныя ахвяраванні. Хто колькі можа дае, а калі нічога няма – нічога страшнага, усялякія сітуацыі бываюць.

– І як ідзе праца па стварэнні групы ў Вілейцы?

– Пачалі яе ствараць у сакавіку. З памяшканнем для сходаў дапамог тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва. На першы сход людзей прыйшло нямнога. Расказалі людзям пра тое, чым займаемся. На другі сход ніхто не прыйшоў, на трэці – адзін чалавек. Можа, пакуль інфармацыі мала, будзем больш актыўна яе распаўсюджваць. Ды чым меншы горад, тым больш праблематычна ствараць групы. Людзі саромеюцца, нейкія страхі маюць, што, можа, гэта нейкая секта. Не трэба баяцца: гэта ўсё абсалютна добраахвотна, можна прыйсці і пайсці.

І хоць цікавасць да нашай дзейнасці пакуль слабая, але усё роўна я і мае таварышы будзем ездзіць у Вілейку на працягу трох месяцаў, нават калі ніхто не будзе  прыходзіць (так у нас прынята). Для нас галоўнае – стварыць касцяк. Калі ён з’явіцца за гэты час, тады зарэгіструецца група. У Вілейцы збіраемся па адрасе: вуліца Маркава, 49, па чацвяргах, у 18 гадзін, тэлефон 8-033-384-22-34.

– Што можаце сказаць людзям, якія раздумваюць, ці прыйсці да вас на сход?

На сваім вопыце ўпэўніўся, што гэта самы дзейсны шлях, каб кінуць піць. Я два гады не ўжываю алкаголь. Дагэтуль спрабаваў сам не піць, кадзіраваўся тры разы. Гады два таму ўнутрывенна падшываўся. А праз некалькі месяцаў пасля гэтага зразумеў, што сам не змагу вытрымаць без алкаголю: гэта проста не ў чалавечых сілах. Прыйшоў на сход групы ў Маладзечне. Тут мы дзелімся сваім вопытам, сваімі страхамі і перажываннямі, працуем па праграме “12 крокаў” – тым самым мы вылечваемся.

Запрашаем на нашы сходы ў Вілейцы ўсіх, хто жадае кінуць піць. Не абавязкова, каб чалавек стаяў на ўліку ў нарколага, кадзіраваўся: важна, каб ён адчуваў, што ў яго ёсць праблемы з алкаголем. Не прымаем мы толькі тых людзей, якія прыходзяць з нейкай цікаўнасці, паслухаць, пра што мы гаворым.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Даведка "РГ": “Ананімныя Алкаголікі – гэта садружнасць, што аб'ядноўвае мужчын і жанчын, якія дзеляцца адзін з адным сваім вопытам, сіламі і надзеямі з мэтай дапамагчы сабе і іншым пазбавіцца ад алкагалізму.

Фота zs-omsk.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У горадзе спрабуюць стварыць групу “Ананімных алкаголікаў”. Адзін з тых, хто займаецца гэтай справай, – Андрэй, член падобнай групы з Маладзечна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика