Кіраўнік аднаго мінскага бара нядаўна з іроніяй сказаў у інтэрв'ю, што ў Мінску, напэўна, ёсць тайны клуб, дзе людзей вучаць штурхацца. А вы згодны з тым, што мінчане не вельмі ветліва паводзяць сябе на вуліцы і ў грамадскім транспарце?
22.05.2013
—
Новости Общества
|
А вы згодны з тым, што мінчане не вельмі ветліва паводзяць сябе на вуліцы і ў грамадскім транспарце? Ала Кузняцова, урач хоспіса, г. Мінск:Я згодна. У мяне няма ружовых акуляраў, да таго ж я лічу, што калі мы хочам вырашыць праблему, трэба яе акрэсліць. З уласных назіранняў: у нас часцей усё ж такі штурхнуць, чым прапусцяць, нават калі месца хапае. Часта сутыкаюся з тым, што ніхто не саступае месца ў аўтобусе ні пажылому чалавеку, ні цяжарнай жанчыне. І на дарозе заўважаю, што ні кіроўцы, ні пешаходы не хочуць саступаць адзін аднаму. Гэта элементарная пагарда да інтарэсаў іншага: мне трэба, а ўсе астатнія пачакаюць. І гэта масавая з'ява. Манера паводзін, якая прадугледжвае, што чалавек думае пра камфорт не толькі свой, але і навакольных, у нас, на жаль, не вельмі развітая. Закладваюцца такія ўстаноўкі, думаю, працэнтаў на семдзесят у сям'і, і дзесьці 30% у выхаванне ўносіць школа. Руслан Навіцкі, загадчык сектара запаведнай справы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах:Лічу, што ў нас нармальны, зусім нядрэнны ўзровень ветлівасці. У Заходняй Еўропе людзі, напрыклад, вельмі ветлівыя, але іх ветлівасць даходзіць ужо аж да прыкрасці. Там занадта стараюцца дагадзіць — гэта, з аднаго боку, прыемна, а з другога, з'яўляецца адчуванне, што нешта не так. А вось мінчане умерана ветлівыя і, я лічу, добра выхаваныя, асабліва калі параўноўваць з рускімі і ўкраінцамі. У нас таксама сустракаецца хамства, але, мне здаецца, нашмат радзей. У метро людзі звычайна прытрымліваюць дзверы... На дарогах ёсць, вядома, кіроўцы, якія падразаюць, часам нават хочацца дагнаць і даць па шыі. Але на гэта ёсць ДАІ. А ў цэлым і кіроўцы ў нас ветлівыя, дарогу саступаюць. Ірына Скварцова, кандыдат мастацтвазнаўства, Нацыянальны мастацкі музей:Я так не думаю. Хоць беларусы ў большасці сваёй вельмі напружаныя, заклапочаныя, сумныя. Верагодна, пад прыгнётам бытавых складанасцяў і розных праблем. Ведаеце, ёсць такая цудоўная фраза: "паглыблена ў сябе настолькі, што іншым там месца няма". Мне здаецца, яна добра характарызуе сітуацыю. Можа, таму людзі налятаюць адзін на аднаго... Мне таксама не падабаецца, калі мяне штурхаюць локцем або сумкай. Але, напрыклад, паэты-экспрэсіяністы казалі, што штуршок — гэта таксама дотык. А дотык — гэта пошук цяпла і ласкі. Так што, можа, варта было б рэагаваць на гэта менавіта так? Падрыхтавала Святлана БУСЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я згодна. У мяне няма ружовых акуляраў, да таго ж я лічу, што калі мы хочам вырашыць праблему, трэба яе акрэсліць. З уласных назіранняў: у нас часцей усё ж такі...
|
|