Чым падкормліваць агародныя культуры?
27.05.2013
—
Новости Общества
|
“Што рабіць, агарод у мяне зусім чэзлы? – Спытаў нейкі мужчына на базары ў свайго сябра. – З чаго пачаць?” Адказ быў вельмі просты: “Пачні ўносіць у зямлю на агародзе гной”. Але не толькі гноем можна павысіць урадлівасць глебы. На самой справе, унясенне гною – гэта просты, стары і правераны дзедаўскі спосаб ўгнаення зямлі. І досыць эфектыўны. Па сваіх суседзях-агародніках бачу: хто ўносіць яго больш-менш рэгулярна, у таго і ўраджаі вышэйшыя. – Лепш за ўсё перад пасадкай агародніны ўнесці комплексныя ўгнаенні. У іх аснове ляжыць азот, які адказвае за актыўны рост, – кажа начальнік аддзела агароднінных культур Маладзечанскай сортавыпрабавальнай станцыі Валянціна Пахомчык. Не менш важны вясной і фосфар, які спрыяе росту каранёў, і калій, які падтрымлівае цвіценне, што дае ў выніку большы ўраджай. Калі казаць пра дозу ўгнаенняў, то на гектар зямлі трэба 18 кілаграмаў азоту, фосфару і калію. – Падкормліваць агародныя расліны трэба азотнымі ўгнаеннямі, кажа спадарыня Валянціна. – Лепш за ўсё аміячнай салетрай. Ёй можна падкормліваць усе культуры: і капусту, і буракі, і моркву, і цыбулю, і агуркі з памідорамі. Што тычыцца цыбулі, то яе трэба падкормліваць два разы. Як толькі пачынаюць прарастаць некалькі лісцікаў, то адразу неабходна яе падкарміць. Тут аміячнай салетры ідзе палова цэнтнера на гектар. А калі ўжо ідзе масавае прарастанне пёраў цыбулі, трэба яшчэ разок яе падкарміць. Зноў жа аміячнай салетрай – палова цэнтнера на гектар. Акрамя асноўных угнаенняў існуюць і мікраўгнаенні. Яны змяшчаюць магній, марганец, бор. Іх трэба разводзіць вадой, а агародніну апырскваць, але можна і пад корань. Вось борныя ўгнаенні лепш выкарыстоўваць тады, калі расліна пачынае цвісці. Гэта спрыяе большай ўраджайнасці і з’яўляецца менш пустацвету. Спадарыня Валянціна кажа, што лепшыя мікраўгнаенні – кеміра. Але неабходна сачыць і за самім развіццём расліны, звяртаць увагу на яе недахопы. Трэба глядзець на афарбоўку лісця. Напрыклад, калі лісце бледна-зялёнае, то расліне не хапае азоту. Усе гэтыя ўгнаенні падыходзяць для адкрытага і закрытага грунту. Падкормку агародніны нельга рабіць у вільготнае надвор’е, бо расліна можа атрымаць апёк і пашкодзіць лісце. А гэта адаб’ецца на ўраджаі. Лепш гэта рабіць ў сухое і халаднаватае ды бліжэй да вечара, бо раніцай раса і таксама вільготна. Увосень жа ў падкормках і ўгнаеннях пераважае гной. На адну сотку зямлі трэба ўнесці прыкладна 500 кілаграмаў гною. Але лепш за ўсё выкарыстоўвайць гной не ў “свежым” выглядзе, а “давесці яго да розуму” і даць яму перапрэць. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота sadoved.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Што рабіць, агарод у мяне зусім чэзлы? – Спытаў нейкі мужчына на базары ў свайго сябра. – З чаго пачаць?” Адказ быў вельмі просты: “Пачні ўносіць у зямлю на...
|
|