Алесь Марачкін і Зміцер Вайцюшкевіча сталі лаўрэатамі прэміі “За свабоду думкі”. 21.by

Алесь Марачкін і Зміцер Вайцюшкевіча сталі лаўрэатамі прэміі “За свабоду думкі”

19.06.2013 16:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


19 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава (у вёсцы Бычкі ва Ўшацкім раёне) адбылося ўручэнне сёлетняй прэміі “За свабоду думкі”, заснаванай кіраўніком руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.

Прэміяй “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава ў гэтым годзе ўганараваны два чалавекі — музыка Зміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін.

Аляксандр Мілінкевіч і Алесь Марачкін

Аляксандр Мілінкевіч і Алесь Марачкін

Лаўрэатаў абралі ўладальнікі прэміі “За свабоду думкі” мінулых гадоў: імі станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, палітык-літаратар Павел Севярынец, затым мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык-паэт Уладзімір Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз.

Прэмія “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава заснаваная лідарам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам у 2008 годзе. Прызначэннем прэміі з’яўляецца ўслаўленне моцы думкі і духу, плённай працы на ніве беларушчыны. Ідэя заснаваць яе ўзнікла пасля атрымання Мілінкевічам прэміі “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава (у вёсцы Бычкі ва Ўшацкім раёне) адбылося ўручэнне сёлетняй прэміі “За свабоду думкі”, заснаванай кіраўніком руху “За...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика