Выпусцяць паштовы блок “400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў” (фота)
26.06.2013
—
Новости Общества
|
Паштовы блок “400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў” Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 6 ліпеня выпускае ў абарачэнне паштовы блок “400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў”.Яго тыраж складзе 15 тысяч экзэмпляраў. Гашэнне маркі адбудзецца пасля галоўнай святой Імшы ў Будславе 6 ліпеня. Яго здзейсніць папскі легат кардынал Жан-Луі Таран. Даведка “РГ”: Спецыяльнае памятнае гашэнне арганізуецца ведамствам паштовай сувязі ў гонар выдатнай падзеі або памятнай даты. Робіцца створаным для кожнага выпадку мастацкім штэмпелем у строга абмежаваны час. Падчас гашэння на марку наносіцца адбітак штэмпеля. Пасля гэтага яна становіцца аб’ектам калекцыянавання для філатэлістаў. Таксама можа выкарыстоўвацца як звычайнае паштовае адпраўленне. Аддзел інфармацыі. Фота www.belpost.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 6 ліпеня выпускае ў абарачэнне паштовы блок “400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў”.
|
|