Будслаў-2013: план святочных мерапрыемстваў
04.07.2013
—
Новости Общества
|
Праграма на 5 і 6 ліпеня. 5 ліпеня, пятніца 13.00-17.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя 16.00 – прынясенне копіі абраза Маці Божай у Будслаў 17.45 – прынясенне рэліквій св. Тэрэзы з Лізьё (размяшчэнне на алтары) 18.00 – святая імша для пілігрымаў (алтар на сцэне) 20.30 – Марыйныя Нешпары (алтар на сцэне) 21.00 – Крыжовы паход вакол парку 22.30 – Акафіст у выкананні хору грэка-каталіцкай царквы (алтар на сцэне) 23.00 – рахунак сумлення (алтар на сцэне) 23.40 – падрыхтоўка да працэсіі Унясенне прадстаўнікамі чатырох дыяцэзій копіі абраза Маці Божай Будслаўскай, якая пілігрымавала па Беларусі 24.00 – працэсія з копіяй абраза Маці Божай вакол парку, пасля — святая імша (алтар на сцэне) 6 ліпеня, субота 2.00 – адарацыя Найсвяцейшага сакраманту (праводзіць моладзь у касцёле) 2.00 – святая імша паводле грэка-каталіцкага абраду (алтар на сцэне) 2.00 – моладзевая праграма ў намётавым гарадку 5.30 – гадзінкі аб беззаганным зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і заканчэнне адарацыі ў касцёле 6.00 – святая імша на польскай мове (цэлебруюць айцы бернардзіны ў касцёле) 7.30 –ружанец (алтар на сцэне) 9.00 – святая імша (алтар на сцэне) Уручэнне прызоў пераможцам конкурсу “Ave Maria” “Будслаў – прызнанне ў любові” 11.00 – галоўная святая імша (алтар на сцэне). Выстаўленне Найсвяцейшага сакраманту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і рэліквіямі св. Тэрэзы. Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Пасля імшы адбудзецца гашэнне маркі, выдадзенай з нагоды будслаўскага юбілею. У праграме магчымы змены. Аддзел інфармацыі. Фота nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграма на 5 і 6 ліпеня. |
|