Якія асацыяцыі ў вас узнікаюць, калі чуеце пра Будслаў?
05.07.2013
—
Новости Общества
|
Экспрэс-апытанне на Мядзельшчыне. Аляксандр Блузман, начальнік транспартнага аддзела: – Перш-наперш, гэта касцёл. Вялікая святыня – з усяго свету людзі туды прыязджаюць. А яшчэ асацыяцыя з сябрамі. Ёсць яны ў Будславе.
Валянціна Худая, пенсіянерка: – Касцёл і цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай. На мінулым тыдні да нас у вёску Засвір правозілі копію гэтага абраза. Вернікі сустракалі яго на перакрыжаванні, працэсіяй неслі абраз у касцёл. Маліліся, прасілі ў Маці Божай, каб было ўсё добра ў сям’і, здароўя...
Сяргей Малашонак, індывідуальны прадпрымальнік: – Адразу прыгадваю касцёл, фэст. Быў там некалі. Засталіся ўражанні нечага светлага, добрага. Уразіла тое, колькі людзей там збіраецца, і тое, які вялікі шлях праходзяць пілігрымы.
Святлана Кайко, загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі: – У мяне асацыяцыі з духоўнасцю, гісторыяй, культурай народа. З абразам, які 400 год у Будслаўскай святыні знаходзіцца. Асабліва для мяне гэта – часцінка веры. Кожны раз, калі пабываю на Будслаўскім фэсце, зусім па іншаму гляджу на свет. Хочацца быць дабрэйшай да людзей.
Мікалай Даніленка, вадзіцель: – Фэст. Кожны год туды езджу. Праўда, не як пілігрым, а па рабоце – прадукты падвожу. Я ж вадзіцелем у райпо раблю.
Юлія Мілько, аператар ЭВМ: – Перш за ўсё Будслаў атаясамліваецца з касцёлам, і ўрачыстасцямі напачатку ліпеня. Хто з Мінска, хто з Віцебска і іншых гарадоў пешшу сюды ідзе. Гэта свята аб’ядноўвае людзей. І моладзі там шмат збіраецца.
Святлана Блузман, прадавец: – У мяне асацыяцыі з гандлем. Бо і пазалетась там на выязным гандлі падчас фэсту працавалі, і цяпер збіраемся. І фэст, вядома, прыгадваецца – столькі людзей там збіраецца. Падрыхтаваў Алесь ВЫСОЦКІ. Фота catholic.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экспрэс-апытанне на Мядзельшчыне.
|
|