Купалле збірае сяброў. 21.by

Купалле збірае сяброў

06.07.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Вясковы народ верыць, што на Купалле травы набываюць найбольшую гаючую сілу, таму па лугах і палях збіраюць зёлкі на лекі, а таксама кветкі на купальскія вянкі. Вечарам ля вадаёмаў абавязкова раскладуць вогнішчы. Будуць і скокі праз агонь, і пусканне вянкоў, і карагоды, і купанне ў вадзе. Закаханыя ў гэтую ноч не павінны разлучацца, каб іх не раз'яднал нячыстая сіла… Самае цікавае дзеянне — пошукі папараць-кветкі, якую можна ўбачыць толькі на Купалле. Хто яе знойдзе — авалодае вялікімі скарбамі, зможа разумець размову жывёл і раслін, а галоўнае — стане багатым, здаровым і шчаслівым.

  Вось і сёння ў Александрыі Шклоўскага раёна, якая паступова набывае статус беларускага цэнтра купальскага свята, збяруцца госці з розных куткоў нашай краіны, каб разам сустрэць незабыўнае і чароўнае свята нашых продкаў.

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясковы народ верыць, што на Купалле травы набываюць найбольшую гаючую сілу, таму па лугах і палях збіраюць зёлкі на лекі, а таксама кветкі на купальскія вянкі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика