У аддзелах адукацыі новыя начальнікі
15.08.2013
—
Новости Общества
|
Новыя начальнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму вызначыліся ў Вілейцы і Астраўцы. У Вілейцы ад 1 жніўня на чале аддзела адукацыі, спорту і турызму стаў віляйчанін Аляксандр Пуцейка. Ён вучыўся ў Мардасоўскай базавай школе. 10 і 11 класы заканчваў у Хаценчыцкай школе. Меў здольнасці да філалагічных навук, прымаў удзел у алімпіядах па мовах. Рыхтаваў яго выкладчык педагагічнага каледжа Кім Скурач. Яго з’яўленне ў лёсе Аляксандра Пуцейкі паўплывала на выбар прафесіі. Спачатку ён марыў стаць журналістам. Але выкладчык упэўніў у тым, што прафесія філолага нашмат лепшая. У асяроддзі філолагаў бытуе выслоўе, што кожны філолаг можа стаць журналістам, але не кожны журналіст можа стаць філолагам. Таму паступіў на філалагічны факультэт педагагічнага інстытута. Працаваў у Вілейскім прафесійна-тэхнічным ліцэі сацыяльным педагогам, затым выкладчыкам рускай мовы і літаратуры. Праз дзевяць год перайшоў у школу №3 з экалагічным ухілам. Працаваў педагогам-псіхолагам, сацыяльным педагогам, педагогам-арганізатарам, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры. Ад 22 сакавіка 2011 года атрымаў пасаду дырэктара Асіпавіцкага вучэбна-педагагічнага ко-мплексу дзіцячага саду-сярэдняй школы. Ад жніўня гэтага года ўзначаліў аддзел адукацыі, спорту і турызму. У Астраўцы два тыдні таму ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прыйшла новая начальніца – Наталля Станкевіч. Нарадзілася яна ў Астраўцы. У школьныя гады палюбіла біялогію і хімію, таму абрала спецыяльнасць настаўніка. Паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Адразу працавала ў школе педагогам-арганізатарам, потым настаўнікам біялогіі і хіміі, таксама намеснікам дырэктара. Месцамі яе працы былі школа №2 і гімназія №1. Многія маладыя настаўнікі сцвярджаюць, што аўтарытэт настаўніка ў іх вачах зніжаецца. Наталля Станкевіч падкрэслівае: У апошні час Наталля Станкевіч з’яўлялася галоўным спецыялістам раённага аддзела адукацыі. Таму ў новы калектыў ёй не прыйшлося ўлівацца. Галіна СІНІЦА. Фота odessa-life.od.ua. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя начальнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму вызначыліся ў Вілейцы і Астраўцы. |
|