Валожынская бытоўка працуе неэфектыўна
20.09.2013
—
Новости Общества
|
Камітэт дзяржкантролю праверыў Валожынскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання. Прадпрыемства не атрымала чаканы эканамічны эфект, для якога выдаткавала пэўныя бюджэтныя сродкі. За кошт бюджэту яно набыло машыну для здрабнення агародніны і сокавыціскалку, каб аказваць новыя бытавыя паслугі. Аднак тэхніку так і не пачалі выкарыстоўваць, яна стаіць ад 2007 года. З-за малога попыту на абутковых майстроў і недахопу кадраў пустуюць два месцы абутнікоў. Пры гэтым дакладнай стратэгіі выкарыстання абсталявання няма. Неэфектыўна выкарыстоўваюцца рабочыя месцы цырульнікаў у вёсках. Кліентаў абслугоўваюць па меры запісу двойчы на тыдзень. Не на поўную загрузку выкарыстоўваюць працоўныя месцы швачак. З-за таго, што няма адпаведнага спецыяліста, пустуе кабінет па манікюры ў будынку Дома быту ў Валожыне. У бухгалтарскім уліку не лічацца выдаткі па рэканструкцыі Дома быту ў Валожыне на 1050 мільёнаў рублёў, якія ў 2006-2009 гадах былі выдзеленыя са сродкаў бюджэту. Гэты аб’ект эксплуатуюць без прыёмкі ва ўстаноўленым парадку. Увялі яго толькі пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю. Праверка знайшла шмат парушэнняў у вядзенні бухуліку, працоўнага заканадаўства, санітарных норм і гігіенічных нарматываў, у парадку распараджэння адходамі. Да парушэнняў адносіцца і тое, што прадпрыемства падавала недакладныя звесткі ў органы дзяржаўнай статыстыкі. Цяпер разглядаецца пытанне аб прыцягненні службовых асоб за парушэнні да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці. Паводле паведамлення Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю. фота startupafisha.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камітэт дзяржкантролю праверыў Валожынскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання.
|
|