“Уладарамі вёскі” стала сям’я Бабушкіных
26.09.2013
—
Новости Общества
|
![]() Падчас дэманстрацыі “Візітоўкі” Спячы арыгінальныя дранікі, забіць цвік у бервяно, хутка прыгатаваць салату “Аліўе” – гэта і не толькі павінны былі зрабіць удзельнікі конкурсу “Уладар вёскі-2013”.Раённы сямейны сельскагаспадарчы конкурс адбыўся 21 верасня ў Шылавіцкім сельскім Доме культуры. Удзел прымалі маладыя сем'і з шасці сельскіх Саветаў. Чакалі іх пяць конкурсаў. – Удзельнікі прадстаўлялі сваю “Візітоўку”: спявалі песні, чыталі вершы, паказвалі тэатралізаваную пастаноўку, – паведаміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама Вераніка Гайчук. – На конкурс “Кулінарны паядынак” сем’і загадзя падрыхтавалі дранікі. Былі тут дранікі з грыбамі, смажанкай, вяндлінай і нават з перапёлчынымі яйкамі. Сям'я Жукалавых з Людвінава прыгатавала некалькі страў з дранікаў і паднесла адно з іх вельмі арыгінальна – у збанку, зробленым з гарбуза. У наступным конкурсе мужчынам неабходна было забіць цвік у бервяно за найменшую колькасцю удараў. Лепш з гэтым справіліся Валеры Бабушкін з Крывога Сяла і Андрэй Гакуць з Нарочы. У конкурсе “Гаспадынька вёскі” ўдзельніцы на сцэне рыхтавалі салату “Аліўе”. Самая смачная і прыгожая салата атрымалася ў Таццяны Бабушкінай з Крывога Сяла і Святланы Роліч з Іжы. – Фінальны конкурс “Інтэлектуалы вёскі” ўключаў у сябе адказы сем'яў на пытанні, якія тычацца беларускіх народных традыцый, – кажа Вераніка Гайчук. – Варта адзначыць, што ўсе сем'і паказалі добрыя веды, адказаўшы практычна на ўсе пытанні. Па выніках усіх конкурсаў пераможцам “Уладара вёскі-2013” стала сям'я Валерыя і Таццяны Бабушкіных з Крывога Сяла. Дарэчы, у гэтай сям’і выхоўваецца трое дзетак. Сям'я -пераможца ўзнагароджана падарункамі і дыпломам. Не засталіся без узнагарод і астатнія ўдзельнікі. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота забяспечана Веранікай ГАЙЧУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спячы арыгінальныя дранікі, забіць цвік у бервяно, хутка прыгатаваць салату “Аліўе” – гэта і не толькі павінны былі зрабіць удзельнікі конкурсу “Уладар...
|
|