Праграма мабільнасці “Эразмус”: “Стыпендыя большая, чым заробак у маці”. 21.by

Праграма мабільнасці “Эразмус”: “Стыпендыя большая, чым заробак у маці”

02.10.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Святлана Васілевіч з Гродна паступіла ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт на праграму “Міжнароднае права” летась.

Год адвучылася ў Вільні, а сёлета ў кастрычніку па праграме мабільнасці паедзе на год у нямецкі Еўрапейскі ўніверсітэт Віядрына. Ён знаходзіцца  ў 100 кіламетрах ад Берліна.


– Вельмі цікавая ўстанова для студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў, – тлумачыць свой выбар Святлана. – Ёсць магчымасць вывучаць і нямецкае, і польскае нацыянальнае права.

– Як атрымалася паўдзельнічаць у “Размусе”?

– Здаецца, у мяне было трошкі больш жадання. Трапіць на гэту праграму зусім не складана. Трэба мець бал, не ніжэйшы за васьмёрку, і валодаць замежнай мовай. Самае складанае – сабраць усе паперы, бо іх вельмі шмат. Дарэчы, разам са мной у праграме бяруць удзел яшчэ дзве дзяўчыны з маёй групы.

– Ці ведаеш, дзе будзеш жыць і якой будзе стыпендыя?

– Пытанняў з пражываннем няма: усе могуць атрымаць пакой ў інтэрнаце, прычым ён заўсёды аднамесны. Але ж плаціць за яго трэба каля 200 еўра. Па беларускіх мерках, стыпендыя ў мяне велізарная! Нават большая за заробак маёй маці, якая працуе настаўніцай. Атрымліваецца каля 450 еўра ў месяц. Але ж для жыцця ў Германіі гэтых грошай не хопіць, таму бацькам усё адно прыйдзецца дапамагаць мне. Праўда, гэта будзе 100-150 еўра у месяц і толькі ў тым выпадку, калі я не буду падпрацоўваць. Студэнт у Германіі мае права на 120 поўных працоўных дзён у год. Спадзяюся, што буду жыць без дапамогі бацькоў.

– Што для цябе значыць удзел у праграме мабільнасці?

– Па-першае, магчымасць авалодаць замежнай мовай на вельмі добрым узроўні. Па-другое, новыя знаёмствы. Па-трэцяе, іншыя падыходы да навучання. Я не першы раз удзельнічаю ў розных адукацыйных праграмах ў Еўропе. І ўжо магу казаць аб тым, як добра мець сяброў па ўсім свеце.

– Ці няма боязі ехаць адной у невядомую краіну?

– Год таму з’ехала ў Літву, тады для мяне гэта была таксама невядомая краіна. Цяпер я, наадварот, чакаю гэтага.

– Ці быў выбар універсітэтаў, у якія можна паехаць вучыцца?

– Універсітэтаў было шмат, амаль у кожнай краіне Еўропы. Я разглядала толькі варыянты ў Германіі. Сярод універсітэтаў гэтай краіны быў выбар паміж трыма ці чатырма. Шмат студэнтаў абіраюць Іспанію, Кіпр, Італію ды іншыя цёплыя краіны.

Настасся РОЎДА.

Фота dw.de

Маладзечанскі школьнік паехаў на год у нямецкую гімназію

Беларусь застаецца за бортам Балонскай сістэмы адукацыі


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана Васілевіч з Гродна паступіла ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт на праграму “Міжнароднае права” летась.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика