Другі раз на тыя ж граблі. 21.by

Другі раз на тыя ж граблі

29.11.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новая крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні да былога гендырэктара ААТ «ФанДАК».

— Кіраўнік прадпрыемства з лютага па ліпень 2010-га падпісаў акты аб выкананні мантажных і пусканаладачных работ на будаўніцтве міні-ЦЭЦ. Гэта парушыла ўмовы дагавора, які «ФанДАК» заключыў з маскоўскім таварыствам з абмежаванай адказнасцю. І на адрас ТАА неабгрунтавана было пералічана 87,3 тысячы еўра, — удакладніў намеснік начальніка ўпраўлення ДФР КДК РБ па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін.

Такі факт Дэпартамент фінрасследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі па Магілёўскай вобласці і абласное УБЭЗ устанавілі ў час работы міжведамаснай рабочай групы па праверцы выканання праграмы мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны. Крымінальная справа, якая ўзбуджана за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, стала другой у дачыненні да экс-кіраўніка «ФанДАКа».

— Раней правяраючыя ўстанавілі, што прадпрыемства ў 1994 годзе за кошт замежных крэдытаў пад гарантыю ўрада набыло лінію сартавання круглага лесу больш чым за 1,5 мільёна долараў. Але з-за памяншэння аб’ёмаў перапрацоўкі абсталяванне прастойвала. Пры гэтым у мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы ад 2007 года «ФанДАК» па дамове з замежнай фірмай дадаткова правёў пастаўку электроннай і электрычнай сістэм кіравання, выканаў іх мантаж. За што замежная фірма ў сакавіку 2010-га атрымала плату — 365 тысяч еўра. Але пасля ўвядзення ў эксплуатацыю лінія па розных прычынах не працуе, — расказаў Аляксандр Шаройкін.

Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці вядзе папярэдняе расследаванне ўзбуджаных крымінальных спраў. Санкцыя артыкула, які прад’яўляецца былому кіраўніку прадпрыемства, прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі ад 3 да 10 гадоў. З канфіскацыяй маёмасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы гендырэктар ААТ «ФанДАК» папаў яшчэ пад адну справу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика