Сусветнае прызнанне
07.12.2013
—
Новости Общества
|
Памёр экс-прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла Пахаваны ён будзе з дзяржаўнымі ўшанаваннямі. У гэты дзень на ўсёй тэрыторыі ПАР прыспусцяць дзяржаўныя сцягі. На радзіме Мандэлу шануюць як нацыянальнага героя барацьбы з апартэідам, які за свае погляды 27 гадоў правёў у зняволенні і стаў першым чарнаскурым прэзідэнтам ПАР. Краінай ён кіраваў з 1994-га па 1999 год. Сусветнае прызнанне яго барацьбы супраць расавай дыскрымінацыі адзначана Нобелеўскай прэміяй міру. * * * Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкабу Зуму, родным і блізкім Нэльсана Мандэлы, а таксама ўсяму народу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні родным Нэльсана Мандэлы |
|