Наканаваны мой, або Простыя спосабы варажбы
06.01.2014
—
Новости Общества
|
Надыходзіць час каляднай варажбы. Асабліва магічнай лічацца ноч з 6 на 7 студзеня. Па народных павер'ях, у гэтую ноч здымаюцца ўсе забароны, таямнічыя сілы накіроўваюцца на Зямлю. Адныя – для таго каб шкодзіць людзям, іншыя – каб дапамагаць. Дзяўчаты, збіраючыся паваражыць, настройваліся на сур'ёзны лад. Яны ў думках адгароджваліся ад рэальнага свету і звярталіся да звышнатуральным сілам. Мы падабралі некалькі прыкладаў каляднай варажбы, якая і цяперашнім прыгажуням дапаможа вызначыцца з выбарам наканаванага. Варажба на дровах.У хляве або ў паветцы (вядома, калі ёсць такая магчымасць) дзяўчына набірае бярэмя дроў, прыносіць у хату, кладзе каля печы і лічыць: калі будзе пара – замуж пойдзе, калі лішка – то не. Або яшчэ адна версія варажбы на дровах. Зайсці ў паветку, наўздагад выбраць адно палена, прынесці дамоў і ўважліва разгледзець. Якое будзе палена, такі і будзе будучы муж. Палена роўнае, з гладкай тонкай карой – муж прыгожы і малады. Кара тоўстая, шурпатая – муж непрыгожы. Кара на палене месцамі абадраная або зусім адсутнічае – муж бедны. Парэпанае палена – муж трапіцца стары, рабы, з фізічным недахопам. На палене шмат сучкоў – сям’я будзе вялікая: кожны сучок – гэта будучае дзіця. Варажба на аладках. Дзяўчаты раніцай напякуць аладак. Вечарам збяруцца ў чыёйсьці хаце і пачынаюць варажыць. На ўслон кожная з прысутных дзяўчат кладзе “сваю” аладку, а затым у хату прыводзяць сабаку. Чыю аладку ён схопіць першую, тая дзяўчына хутчэй за ўсіх замуж пойдзе. Варажба на волаве.Адна дзяўчына садзіцца на ўслон, другая становіцца за спінай, бярэ расплаўленае волава і вылівае над галавой у міску з вадой. Потым глядзяць, якая выява атрымалася. Калі вянок – замуж пойдзе, калі калыска – дзіця народзіць. Варажба па нітцы. Яна заключаецца ў тым, што дзяўчаты адразаюць ніткі аднолькавай даўжыні і падпальваюць іх. У каго наперад дагарыць нітка, тая першая і замуж пойдзе. Калі нітка патухла адразу і менш за палову згарэла, то замуж не выйдзеш. Наталля ТУР. Фота www.liveinternet.ru, www.magiyamir.ru
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надыходзіць час каляднай варажбы. Асабліва магічнай лічацца ноч з 6 на 7 студзеня. Па народных павер'ях, у гэтую ноч здымаюцца ўсе забароны, таямнічыя сілы...
|
|