У Гродзенскім універсітэце звольненая гісторык Іна Соркіна. 21.by

У Гродзенскім універсітэце звольненая гісторык Іна Соркіна

12.01.2014 16:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іна Сарокіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы звольненая з працы, пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook Гарадзенская Бібліятэка.

"Няма іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць (іначай назваць нельга) з універсітэта навукоўца і выкладчыка, якая мае 70 навуковых публікацыяў за апошнія пяць год. Не існуе іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць з працы аўтара выдатнай манаграфіі "Мястэчкі Беларусі ў к. 18-пач.19 стст." Не існуе іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць з універсітэта грамадзянку, якая актыўна выступала і выступае за захаванне гістарычнай спадчыны Гародні. Не існуе іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць з універсітэта калегу, якая даводзіла несправядлівасць і шкоднасць для беларускай навукі і прэстыжа універсітэта звальнення з універсітэта гісторыкаў Вячаслава Шведа і Андрэя Чарнякевіча", піша на сваёй старноцы Бібліятэка.

Іну Соркіну звольніла Рада факультэта гісторыі, турызма і камунікацыі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Паведамляецца, што яе месца зойме выкладчык Уладзімір Ягорычаў. Іна Валер'еўна мае тыдзень, каб падаць апеляцыю на рашэнне Рады. Цягам месяца апеляцыя будзе разгледжана рэктарам Андрэем Каралём і Радай універсітэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Няма іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць (іначай назваць нельга) з універсітэта навукоўца і выкладчыка, якая мае 70 навуковых публікацыяў за апошнія пяць год".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика