Лукашэнка: мова — не для рэвалюцый. 21.by

Лукашэнка: мова — не для рэвалюцый

21.01.2014 19:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнка даручыў першаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандру Радзькову вывучыць пытанне аб магчымай падтрымцы грамадскіх арганізацый, якія спрыяюць развіццю беларускай мовы. Даручэнне прэзідэнт зрабіў 21 студзеня падчас сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшых беларускіх СМІ ў сталічным Палацы незалежнасці.

Ён таксама прапанаваў стварыць спецыяльныя моўныя курсы пад эгідай дзяржаўных інстытутаў і ўніверсітэтаў.

Гэтую тэму ўзняў дырэктар інфармацыйнай кампаніі БелаПАНАлесь Ліпай. Ён звярнуў увагу прэзідэнта на тое, што зараз беларуская мова набірае папулярнасць, аднак працэс адбываецца дзякуючы не дзяржаве, а прадстаўнікам грамадскасці, якія праводзяць моўныя курсы. Больш за тое, адзначыў Ліпай, некаторыя з грамадскіх арганізацый, што спрыяюць развіццю нацыянальнай мовы, як Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, вымушаныя збіраць ахвяраванні, каб заплаціць арэндную плату. Кіраўнік БелаПАН прапанаваў увесці практыку дзяржаўных грантаў для такіх арганізацый.

Лукашэнка, адказваючы на гэтую прапанову, акцэнтаваў увагу на тым, что нельга нічога рабіць пад прымусам.

«Я абсалютна не супраць беларускай мовы. Я нават больш за вас хачу, каб нашыя людзі вольна размаўлялі на беларускай мове. Адзінае, што я не прымаю, — гэта ціск. Як толькі пачынаеш ціснуць — зваротная рэакцыя», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што праблема беларускай мовы палітызаваная.

«Мова — не для рэвалюцый… Беларуская мова — не фактар для разгульвання палітыкі. І мы спакойна выведзем краіну, я вам гарантую, калі не будзе разваг пра тое, што мы прыціскаем беларускую мову, а ўзнімаем англійскую ці рускую. Не трэба залішне ўрывацца ў гэта. Гэта вельмі тонкая жывая матэрыя, мы гэта зробім спакойна», — адзначыў Лукашэнка.

На заўвагу пра тое, што ў Беларусі на нацыянальнай мове друкуецца небагата кніг, Лукашэнка нагадаў, што калісь ужо прапаноўваў беларускім літаратарам напісаць хоць адзін годны твор, аднак пакуль ніхто яму такога не паказаў.

«Я казаў, пакладзіце мне хоць адну (кнігу. — БелаПАН), напрыклад, «Вайну і мір», і я забяспечу вам гіганцкую падтрымку. Але іх няма», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лукашэнка даручыў Радзькову вывучыць пытанне аб магчымай падтрымцы грамадскіх арганізацый, якія спрыяюць развіццю беларускай мовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика