«Сакавiты час»
04.03.2014
—
Новости Общества
|
Першы бярозавы сок паспрабавалі на поўдні краіны яшчэ ў лютым. «Слёзны» час для беластволых дрэўсёлета пачаўся анамальна рана — у канцы зімы. Спачатку каля клёнаў, а затым і каля бяроз з’явіліся рэдкія падсочкі на Брэстчыне, следам і на Гомельшчыне. Зараз да прамысловай нарыхтоўкі бярозавіку рыхтуюцца і ў лясгасах: гэтай вясной у арганізацыях Мінлясгаса плануюць сабраць каля 26 тыс. тон соку. Лічба хай і не рэкордная, затое значна большая за леташнюю. Нагадаем, у 2013 годзе рух соку на поўдні краіны пачаўся 11 красавіка, а ўжо праз пару тыдняў у Беларусі літаральна пачалося лета. Тым не менш лясгасы паспелі нарыхтаваць 14,8 тыс. тон каштоўнага прадукту. Планы на 2014-ы нябесная канцылярыя, здаецца, парушаць не збіраецца. Так, па даных Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, сакавік прагназуецца цяплейшы, чым звычайна, але без крайнасцей. — Сярэднямесячная тэмпература складзе плюс 3 на паўднёвым захадзе, мінус 1 — на паўночным усходзе краіны. У першую дэкаду ноччу месцамі будзе слабы мінус, днём — ад +1 да +7 °С. У сярэдзіне месяца на большай частцы рэспублікі ноччу слупок тэрмометра апусціцца ніжэй за нуль, днём паветра прагрэецца да 2—7 градусаў цяпла, месцамі — да 12—13 °С, — распавяла галоўны сіноптык краіны Людміла Парашчук. Такім чынам, аптымальная для нарыхтоўкі сярэднясутачная тэмпература ў 5—10 градусаў перавышана не будзе. Хоць з за замаразкаў рух соку можа спыняцца. Тым часам у Мінлясгасе нагадваюць: парушэнне тэхналогіі нарыхтоўкі соку і нарыхтоўка на ўчастках, дзе яна не дазволена, расцэньваюцца як незаконнае знішчэнне або пашкоджанне дрэў і пагражаюць штрафам для грамадзян у памеры ад Br 500 тыс. да Br 5 млн. Для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб сумы ў разы большыя. Таму жадаючым самастойна напусціць бярозавых «слёз» варта набыць лясны білет і атрымаць дазвол ад лясніцтва на нарыхтоўку на адведзенай тэрыторыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы бярозавы сок паспрабавалі на поўдні краіны ў лютым
|
|