«Добры тралейбус» пачаў курсіраваць у Брэсце
06.03.2014
—
Новости Общества
|
Некалькі дзён таму ён упершыню выйшаў на другі маршрут сеткі грамадскага транспарту абласнога цэнтра. У адрозненне ад астатніх гэты тралейбус мае яркія плакаты на бартах з надпісамі «Дабрыня ў Брэсце», а ў салоне змешчаны шматлікія сацыяльныя плакаты і гучыць толькі сацыяльная рэклама. «Добры тралейбус» з’явіўся ў горадзе па ініцыятыве аб’яднання «Спадчына». Пытанне з фінансаваннем вырашылася ў час конкурсу сацыяльных праектаў «Social Weekend II», брэстаўчане сталі пераможцамі і атрымалі неабходную грашовую падтрымку. У Беларусі такіх праектаў пакуль няма, а ў суседняй Расіі «добры» транспарт ходзіць толькі ў двух гарадах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі дзён таму «добры тралейбус» выйшаў на маршрут
|
|