Баранавіцкі актывіст перамог гарвыканкам у судзе. 21.by

Баранавіцкі актывіст перамог гарвыканкам у судзе

07.03.2014 11:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 сакавіка ў баранавіцкім судзе сышліся актывіст Рыгор Грык і мясцовы гарвыканкам - першы настойваў на прызнанні рашэння другога незаконным.

Раней чыноўнікі забаранілі Грыку правесці пікет, адшукаўшы экстрэмізм у лозунгу "Дзеянні ўладаў і законы РБ - пад грамадзянскі кантроль".

Не згодны з такім тлумачэннем абаронца Грыка абяцаў дайсці нават да суда па правах чалавека:

- Калі ў наш бок не вырашылася б справа тут, то мы пайшлі б далей, - па тэлефоне распавядае прававы інспектар беларускага прафсаюза радыёэлектронікі і лёгкай прамысловасці Уладзімір Малей. - Я падрыхтаваў цэлы выступ на паседжанні. Ну і суддзя ж не дурны чалавек - яна бачыла, што ніводная камісія не адшукае ў такім закліку прыкмет экстрэмізму.

Перамога ў выніку за актывістам - на падставе артыкулаў 35 і 23 Канстытуцыі суддзя Вольга Апановіч прызнала рашэнне чыноўнікаў незаконным. Акрамя гэтага, усе выдаткі другога боку на суд аплоціць таксама гарвыканкам.

Для самога Рыгора такі вынік як мінімум нечаканы:

- Можна сказаць, што такое рашэнне суда - гэта пачатак вясны ў Беларусі. Прававой вясны. Магчыма, наперадзе нейкія змены, - спадзяецца актывіст і працягвае, - мне столькі разоў забаранялі рознага роду пікеты, і вось нас урэшце прызналі правымі. Гэта як маральная перамога, што ўсё ж можна нечага дабіцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чыноўнікі забаранілі Грыку правесці пікет, адшукаўшы экстрэмізм у лозунгу "Дзеянні ўладаў і законы РБ - пад грамадзянскі кантроль".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика