Прайсціся з аўдыягідам па Нарачы. 21.by

Прайсціся з аўдыягідам па Нарачы

11.03.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Драўляная скульптура на ўзбярэжжы возера Нарач.

У азёрным краі стварылі аўдыягід па курортным пасёлку Нарач (Купа). Скарыстацца ім могуць уладальнікі смартфона або планшэта.

Распрацавалі аўдыягід супрацоўнікі навуковага аддзела Нацыянальнага парку “Нарачанскі” разам з прадстаўнікамі мясцовай супольнасці. З дапамогай  інтэрактыўнай інфармацыйна-даведкавай сістэмы госць курортнага пасёлка зможа зарыентавацца ў інфраструктуры і атрымаць багата пазнавальнай інфармацыі.

–  Аўдыягід галоўным чынам арыентаваны на пешаходаў, – расказвае намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага парку “Нарачанскі” па навуковай рабоце Валеры Люштык. – У ім налічваецца 33 пляцоўкі: сярод іх тэрыторыі здраўніц, бліз крам, аўтавакзала, на перакрыжаваннях пешаходных шляхоў, уздоўж возера Нарач...

Аўдыёгід зроблены так, што пры ўваходжанні на такія пляцоўкі ў курортным пасёлку (пры працуючым GPS) уключаецца аўдыёзапіс. У ім расказваецца пра найбліжэйшае атачэнне і тлумачыцца, куды неабходна рухацца да важных аб'ектаў.

Таксама на экране ёсць тэкставы запіс агучанага расказу і інтэрактыўная карта. А на здымках можна ўбачыць пейзажы Нарачы.

У бліжэйшы час запланавана стварэнне новых аўдыягідаў – і па курортнай зоне, і па экскурсійных маршрутах краю. Найхутчэй госці краю змогуць здзейсніць з аўдыягідам пазнавальную экскурсію па ўзбярэжжы возера Нарач у межах курортнага пасёлка.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 

Як займець аўдыягід?

Для гэтага неабходна загрузіць у свой смартфон або планшэт бясплатны дадатак OPAS (у Google Play ці Apple Store) і непасрэдна сам аўдыятур "Даведнік па курортным пасёлку Нарач". Пасля загрузкі тура аўдыягід працуе ў рэжыме афлайн (не патрабуе далучэння да інтэрнэту).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У азёрным краі стварылі аўдыягід па курортным пасёлку Нарач (Купа). Скарыстацца ім могуць уладальнікі смартфона або планшэта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика