Да канца тыдня ў Беларусі пахаладае. 21.by

Да канца тыдня ў Беларусі пахаладае

24.03.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Маладзечна. Каля рынку райспажыўтаварыства. Фота Настассі Роўды.

У другой палове тыдня нас чакае паступовае паніжэнне тэмпературы і блізу выхадных – пахаладанне.Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

"Першую палову тыдня надвор'е будуць вызначаць цёплыя паветраныя масы з поўдня Еўропы, а па паўднёвым захадзе краіны актыўныя атмасферныя франты", – сказаў Рабаў. 

У аўторак ноччу ў заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, днём па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе плюс 4–10°С, днём плюс 13–19°С, у заходніх раёнах плюс 9–12°С. 

У сераду пераважна па паўднёва-заходняй палове чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–9°С, днём плюс 12–19°С, па паўднёвым усходзе плюс 20–22°С, у паўднёва-заходніх раёнах плюс 7–11°С.

Паводле слоў сіноптыка, пачынаючы з чацвярга "ўладу над надвор'ем возьме халодны антыцыклон, вецер памяняецца на ўсходні, і тэмпература пачне паступова паніжацца". 

У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–8°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да 0 – мінус 2°С, днём плюс 8–15°С. 

У пятніцу без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–6°С, пры праясненнях да 0 – мінус 3°С, днём плюс 6–13°С.

У выхадныя дні чакаецца далейшае паніжэнне тэмпературы паветра.

На фоне павышанага атмасфернага ціску будуць праходзіць малаактыўныя атмасферныя франты, вецер будзе паўночнай чвэрці, таму ў асобных раёнах магчымы невялікія ападкі, галоўным чынам у выглядзе мокрага снегу. Тэмпература ноччу 0 – мінус 5°С, днём плюс 1–8°С, па паўднёвым захадзе ноччу плюс 1–3°С, днём плюс 9–10°С.

"Наша ніва" паводле БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У другой палове тыдня нас чакае паступовае паніжэнне тэмпературы і блізу выхадных – пахаладанне.Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика