Хто не рызыкуе, той не пераможа
27.03.2014
—
Новости Общества
|
– ТУТ, амаль побач, — гаворыць дырэктар сельгасфіліяла «Бягомльскі» ААТ «Віцебскдрэў» Докшыцкага раёна Анатоль БАЛЬШУНОЎ, — у гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся знакаміты партызанскі аэрадром, праз які ішло забеспячэнне зброяй і медыкаментамі брыгад і цэлых злучэнняў. Немцы тады нас так і не ўзялі. Бягомль заставаўся свабодным ад акупантаў, пачынаючы ад 1942 года і да канца вайны. Можна сабе ўявіць, як гэта поле каля лясной вёскі Ахметаўка 70 гадоў таму засявалі з вёдраў. Сёння тут працуе магутная тэхніка. Напярэдадні пасяўной атрымалі трактар навейшай мадыфікацыі — «МТЗ-3522», якіх толькі тры ў раёне.
Усе работы з самага пачатку арганізаваны ў комплексе. Звяно ў складзе Паўла Калягі, Ігара Каросціка і Андрэя Аўтушкі ўносіла арганіку. Юрый Печань дыскатарам рыхтаваў глебу. Загружалі насенне ў сеялку механічна, з пераабсталяванага бункера ад камбайна «Палессе». Апошнюю і самую адказную аперацыю, сяўбу, даверылі Сяргею Шпецу: — Гэта работа для мяне знаёмая, — прызнаўся ён. — Летась па восені пасеяў усе азімыя. Тэхніка не падводзіць, зямля падрыхтавана. Пакуль што ніякіх праблем. Тут жа, на полі, і галоўны тэхнолаг Міраслаў Ушкевіч. Яго агранамічны стаж амаль чатыры дзясяткі гадоў: — Такіх «дыназаўраў», як я, мала, відаць, засталося, — жартуе ён і ўсур’ёз дабаўляе: — За ўсю маю бытнасць ніколі так рана не прыступалі да пасяўной. Было аднойчы ў пачатку красавіка, а каб у сярэдзіне трэцяй дэкады сакавіка — не. На пытанне, ці не надта рызыкуе, чэсна прызнаецца: — Рызыка, зразумела, ёсць. Абяцаюць замаразкі на выхадныя да мінус пяці. Але гэта не страшна: вегетацыя раслін нават пры спрыяльных умовах надвор’я наступіць не раней чым праз тыдзень. А нам і выбару асаблівага няма: глеба супясчаная, хутка перасыхае. Між іншым, па ўраджайнасці на бала-гектар «Бягомльскі» летась атрымаў 88,6 кілаграма і заняў па гэтаму паказчыку першае месца ў раёне. Начальнік Докшыцкага райсельгасхарчу Наталля Бортнік паведала, што нягледзячы на абяцаныя ў суботу замаразкі, гэта не паўплывае на палявыя работы. У кожнай гаспадарцы раёна ідзе падкормка азімых, баранаванне выпасаў, вываз арганікі. Да сяўбы, акрамя СФ «Бягомльскі», прыступілі і хлебаробы ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс». Згодна інфармацыі намесніка старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы Віцебскага аблвыканкама Івана Фёдарава, сяўбу яравых зерневых вядуць 14 раёнаў вобласці. Аднымі з першых пачалі яе, акрамя Докшыцкага раёна, Глыбоцкі, Чашніцкі, Бешанковіцкі, Лепельскі. Яравы зерневы клін Віцебшчыны складае 280 тысяч гектараў. Масавая сяўба, калі дазволіць надвор’е, пачнецца 1 красавіка. Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Фота аўтара В ТЕМУ В РЕСПУБЛИКЕ посеяно 215,2 тысячи гектаров ранних яровых зерновых и зернобобовых культур — 20,7 процента от запланированного, в том числе за предыдущий день соответственно 35,8 тысячи гектаров и 3,45 процента. Под яровой сев подготовлено 482 тысячи гектаров почвы из запланированных 2681 тысячи — 18 процентов. Прирост за вторник составил 48,8 тысячи гектаров. Сельхозпредприятия Брестской области закончили подкормку озимого рапса и подкормили 220 тысяч гектаров озимых зерновых (97 процентов). Хозяйства республики подкормили уже 62 процента озимого рапса и 64 процента озимых зерновых культур. В этом году под яровой сев минеральных удобрений накоплено на 202 тысячи тонн действующего вещества меньше, чем на соответствующую дату минувшего года. Их запасы составляют половину потребности — 694 тысячи тонн действующего вещества. Из этого количества азотных удобрений накоплено 43 процента к плану (249 тысяч тонн д. в.), фосфорных — 33,6 процента (74,6 тысячи тонн д. в.) и калийных — 66 процентов (370 тысяч тонн д. в.). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
– ТУТ, амаль побач, — гаворыць дырэктар сельгасфіліяла «Бягомльскі» ААТ «Віцебскдрэў» Докшыцкага раёна Анатоль БАЛЬШУНОЎ, — у гады Вялікай Айчыннай вайны...
|
|