Сімфонія кахання
08.04.2014
—
Новости Общества
|
У Гродне адкрылася выстава старадаўняй вясельнай фатаграфіі. Тут прадстаўлена больш за 320 фота 1900—1950-х гадоў. Прычым большасць здымкаў датуецца 1920—1939-м. Экспазіцыя ўключае як фота з самога Гродна, так і з гарадоў Гродзенскай губерні, Беластоцкага і Навагрудскага ваяводстваў. Ёсць экспанаты, дасланыя эмігрантамі з Канады, ЗША і іншых краін. — На арыгінальных фотаздымках можна ўбачыць, як мянялася вясельная мода, — паведаміў краязнавец Аляксандр Сявенка. Прадстаўлены таксама арыгіналы перадшлюбных дагавораў 1920—1930-х гадоў, царскія, польскія і савецкія пашпарты 1950-х з запоўненай графой «Сямейнае становішча», запрашэнні на вяселле 1930-х і іншыя цікавыя рэчы. Акрамя таго, наведвальнікі ўбачаць сапраўдны вясельны куфар з пасагам нявесты, выраблены ў 1899 годзе ў вёсцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне адкрылася выстава старадаўняй вясельнай фатаграфіі |
|