Кветак сціплыя фарбы
15.05.2014
—
Новости Общества
|
Чэмпіянат краіны па прафесійнай фларыстыцы пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе 16—17 мая. Тэма спаборніцтва «Вобразы. Эмоцыі. Асацыяцыі» звязана з Міжнародным днём біялагічнай разнастайнасці, які святкуецца 22 мая і сваімі мерапрыемствамі прыцягвае ўвагу людзей да праблем аховы дзікай прыроды. Васьмярых удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Эстоніі чакае тры заданні. Спачатку яны ўпрыгожаць лаўку на алеі клёна серабрыстага, затым змайструюць сэрца з кветак. — У канцы спаборніцтва фларысты створаць «букеты для зоркі», якія ў апошні дзень конкурсу гледачы ўбачаць на дэфіле мадэляў, — расказвае загадчыца сектара інфармацыйна-асветніцкай работы Цэнтральнага батанічнага сада НАН Алена Сакурэнка. — Адбудзецца таксама і выступленне эстрадных выканаўцаў. Прыйсці на конкурс фларыстаў можа кожны, купіўшы традыцыйны ўваходны білет у сад. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Батанічным садзе пройдзе чэмпіянат краіны па фларыстыцы
|
|