Сябруюць гарады і людзі
13.06.2014
—
Новости Общества
|
Удзел у святкаванні 56-й гадавіны Наваполацка прымуць дэлегацыі 10 гарадоў-пабрацімаў. У Год гасціннасці арганізатары свята вырашылі даць яму гучны лозунг: «Наваполацк славіцца справамі і добрымі сябрамі!». Па традыцыі ў гора¬дзе праходзіць шмат цікавых і змястоўных акцый. Сярод іх — конкурс «Міс Наваполацк», творчыя выстаўкі, музейныя сустрэчы. Не забыты і дзелавы вектар. Горад прыняў ўдзельнікаў эканамічнага форуму і 1-й міжрэгіянальнай універсальнай выстаўкі-кірмашу «Традыцыі і перспектывы». Вечарам адбылося гарадское свята «Выпускнік-2014». Сёння — сустрэча з першабудаўнікамі горада, свята кнігі. На вуліцах горада будуць працаваць шматлікія пляцоўкі, адбудуцца паказальнае выступленне ратавальнікаў і выстаўка тэхнікі службы МНС. У суботу — урачыстае шэсце, гала-канцэрты, феерверкі. Сёлета гараджане будуць ушаноўваць яшчэ аднаго ганаровага жыхара — такога высокага звання ўдастоены былы кіраўнік гарвыканкама Уладзімір Бічанін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 56-годдзе Наваполацка прыедуць з 10 гарадоў-пабрацімаў |
|