21 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава пройдзе ўручэнне прэміі “За свабоду думкі”. 21.by

21 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава пройдзе ўручэнне прэміі “За свабоду думкі”

18.06.2014 14:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


21 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Віцебшчыне адбудзецца ўручэнне традыцыйная прэміі “За свабоду думкі”.

Прэмія “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава заснаваная лідарам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам ў 2008 годзе. Прэміяй ўзнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадскай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды.

Як паведамляе прэсавая служба руху “За свабоду”, суботнюю цырымонію разнастаяць сяброўскі абед, выступы вядомых музыкаў і віктарына, прысвечаная Васілю Быкава. Будуць разыграныя нядаўна выдадзеныя непадцэнзурныя аўтарскія варыянты аповесцяў “Мёртвым не баліць” і “Ліквідацыя” (“Сотнікаў”).

Лаўрэатамі прэміі “За свабоду думкі” мінулымі гадамі станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, палітык-літаратар Павел Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык-паэт Уладзімір Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз, музыка Зміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін.

“Лаўрэатаў прэміі “За свабоду думкі” вызначае не рух “За свабоду”, а выбітныя людзi Беларусi. Спачатку, у 2008 годзе, быў складзены cпic з 50 найбoльш вядомых лiдараў думак, якія і вызначылі першых уладальнікаў прэміі. У наступныя гады iмёны пераможцаў сталі называць лаўрэаты папярэдніх гадоў. Такім чынам, журы кожны год папаўняецца аўтарытэтнымі асобамі. Лiчу такi прынцып вельмi справядлівым і аб’ектыўным”, — кажа Аляксандр Мілінкевіч.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Віцебшчыне адбудзецца ўручэнне традыцыйная прэміі “За свабоду думкі”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика