У Баранавічах прадпрымальнікі абвясцілі страйк. 21.by

У Баранавічах прадпрымальнікі абвясцілі страйк

01.07.2014 15:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 ліпеня прадпрымальнікі ў Баранавічах абвясцілі страйк. Яны патрабуюць сустрэчы з прэзідэнтам і вырашэння іх праблемаў.



Лідэр прадпрымальніцкага руху Баранавічаў Мікола Чарнавус зазначыў Свабодзе, што 1 ліпеня ў горадзе не працуюць прадпрымальнікі рэчавых рынкаў:

"На калгасным рынку прыступіць да працы толькі мясны адздзел і лаўкі гародніны, у якіх памідоры псуюцца. Усе астатнія не працуем і збіраемся а 10-й гадзіне на рынку. Ніхто не жадае ў ярмо ўлазіць. Нас падманулі. Атрымліваецца, што 3 мільёны аддай штомесяц, але ты грошы ня вернеш. І як дапрацаваць да 1 сакавіка так? Толькі дзяржаве грошы, а табе - не. Народ не пойдзе на гэта. Таму сёння амаль у ста працэнтаў прадпрымальнікаў будуць зачыненыя ралеты".

- Чаго вы дабіваецеся страйкам, якіх саступак ад уладаў хочаце?

- Няхай зробяць так, як у Расеі. Не патрэбная ні накладная, ні сэртыфікат. Увайшлі ў Мытны саюз, падпісалі паперы, атрымліваецца, што з беларусаў пытаюць, а з астатніх - не. Ну павінен жа пастаўшчык даваць сэртыфікат, але ж ня мы мусім гэта рабіць. З нас так усе грошы выцягнуць.

- А калі да вас ня прыслухаюцца, то што чакае ваш бізнэс?

- Яны павінны прыслухацца! Прайшло ўжо 9 гадоў, як прэзідэнт не сустракаецца з прадпрымальнікамі. Ён ня ведае іх лёс... А мы будзем стаяць, пакуль ён нас не пачуе і ня сустрэнецца з намі. Пойдзем вось у гарвыканкам у адздзел эканомікі заяўляць вось гэты варыянт.

- Патлумачце звычайнаму чалавеку, чаму прадпрымальнікі незадаволеныя, з якімі праблемамі вы сутыкнуліся.

- Атрымліваецца так, што калі я заўтра паеду ў Маскву і калі мяне спыняць па дарозе назад , то забяруць увесь тавар. І ўсё гэта па законе. Атрымліваецца, што я патрачу грошы, а ў мяне тавар забяруць. Гэта такі вось рэкет. Але калі я раптам з гэтым таварам прыеду, то павінен ісьці ў адзьдзел сэртыфікацыі з накладной. І ўявіце, якія я грошы павінен заплаціць. Напрыклад, я прывёз 20 адзінак і вось на кожную адзінку я павінен зрабіць сэртыфікат. І аддай 500 тысяч, да прыкладу... А калі ў чалавека 200, ці 300 найменьняў, то ўявіце, якія сумы мы губляем.

- То бок, давядзецца змяншаць свой асартымэнт?

- Калі зменшыць асартымэнт, то попыту ня будзе, значыць нічога і не заробіш. Будзеш стаяць арэнду плаціць, падатак плаціць, а сам нічога ня будзеш мець. Раней раскулачванне было сялян, цяпер прыйшло да прадпрымальнікаў.

- Ці падтрымаюць ваш пратэст прадпрымальнікі іншых рэгіёнаў Беларусі?

- На Гомельшчыне будуць страйкаваць, ведаю. Там толькі 10 працэнтаў прадпрымальнікаў заплацілі падатак. У Гомелі пратэстная сытуацыя яшчэ лепшая, чым у Баранавічах.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны патрабуюць сустрэчы з прэзідэнтам і вырашэння іх праблемаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика