У Баранавічах не дазволілі пікет да ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі
18.07.2014 11:21
—
Новости Общества
|
Гарадскія ўады палічылі, што арганізатары не выканалі ўмоваў заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, піша
Па словах аднаго з арганізатараў пікета Сяргея Гоўшы, падаючы заяву на пікет, яны хацелі нагадаць жыхарам горада, што 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. - Цяпер пра гэта дату мала згадваюць, а Дзень Незалежнасці перанеслі на іншы дзень, - кажа Сяргей. - Такога, відаць, няма нідзе ў свеце, каб Дэкларацыю прымалі ў адзін дзень, а сята Незалежнасці святкавалі ў іншы. Спадзяванняў, на тое што пікет дазволяць, было мала, - прызнаецца Гоўша. - Мы выканалі ўсе ўмовы, якія прапісаныя ў заканадаўстве, падалі заявы на суправаджэнне акцыі супрацоўнікамі міліцыі, бальніцы і ЖКГ, - тлумачць ён. - Але ў адмове з выканкама, нам нават не растлумачылі, на падставе чаго не дазваляюць пікет, толькі згадалі пункты законаў. Падпісанты збіраюцца звярнуцца пісьмова ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбай, каб ім патлумачылі іх памылкі пры падачы заявы. Чытайце таксама: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падпісанты збіраюцца звярнуцца пісьмова ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбай, каб ім патлумачылі іх памылкі пры падачы заявы.
|
|