"Я не хачу жыць у грамадстве, дзе няма месца для Іншых". У Мінску адчынілася выстава пра хворых на Альцгеймера
23.09.2014 19:06
—
Новости Общества
|
Асабістыя ўспаміны тых, хто сустрэўся з хваробай Альцгеймера, прадстаўленыя на выставе Saving you memory, you save yourself ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі. TUT.BY наведаў выставу ў дзень адкрыцця, 22 верасня.
Першае, што ўражвае наведніка, гэта словы-думкі, раскіданыя па прыступках. Пакуль падымаешся вышэй і вышэй, пачынаеш пранікацца тым, што адчувае хворы на Альцгеймера чалавека. За зачыненымі дзвярыма хтосьці грае на фартэпіяна. Гэта Іван Давыдзенка, акцёр эксперыментальнай лабараторыі "ТэатральнЫ квадрат". Аўтар ідэі і праекта, псіхолаг Марына Кавалёва кажа, што такі вобраз абавязкова з'яўляецца ў свядомасці тых, хто сутыкнуўся з хваробай Альцгеймера. "Памяць распадаецца на шмат маленькіх кавалачкаў. Група, якая ўдзельнічала ў праекце, прыняла некаторыя змены. Асабісты досьвед кожнага з гэтай групы стварае поле, якое дазваляе адчуваць, разумець і выказваць эмоцыі, уражанні, але з дапамогай музыкі і фарбаў, – кажа псіхолаг. – Наша памяць мае тры асноўныя ключы, якія, негледзячы на хваробу, прыносяць задавальненне. Памяць можа быць музычнай, эмацыйнай і эпізадычнай. Хворыя слухалі трох кампазітараў. Гэта былі Мендэльсон, Бетховен, Шапэн. Прыкладам эпізадычнай памяці будзе выпадак, калі чалавеку насамрэч 55, а ён кажа, што яму 20". Праект дапамагае ўдзельнікам пабудаваць паслядоўнасць жыцця. Яны паступова ўзгадваюць дзяцінства, студэнцтва, час, калі з'явілася першая праца, нараджэння сына ці дачкі. Гэтыя кавалачкі склейваюцца, і людзі ў групе ведаюць, што жыццё было, што яно працягваецца. Праект таксама дапамагае хворым зразумець, што яны патрэбныя гэтаму свету, што яны важныя і для саміх сябе. Па малюнках становіцца зразумела, што ў жыцця ёсць храналогія. Гітарыст беларускай музычнай групы Irdorath Пётр Марчанка граў для ўсіх, хто прыйшоў на адкрыццё выставы. Афармленнем выставы займаліся дызайнеры Віталь Яварчук і Вольга Шабуніна. На выставе прысутнічалі і студэнты з Германіі і Аўстрыі, якія прыехалі на месяц практыкавацца рускай мове у лінгвістычны ўніверсітэт. "Мне вельмі падабаецца гэтая ідэя, гэтая тэма. Малюнкі кранаюць душу, вельмі цікавая ідэя – выкарыстоўваць музыку, каб узгадаць мінулае, каб аднавіць памяць. Я лічу, што важна казаць пра хваробу, бо яна датычыцца ўсіх", – кажа Хелена. Каардынатар праекта, культуролаг-даследчык Таццяна Ткачова адзначыла, што праект атрымаўся таму, што пра гэтую праблему нарэшце пачалі казаць публічна. "Я не чакала, што на адкрыццё ў Літаратурны музей П. Броўкі ў такое надвор'е прыйдзе столькі людзей і публіка будзе такой рознай. Калі мы прадставілі экспазіцыю, і людзі ўдумліва, свядома чыталі, разглядалі яе – гэта было важным момантам для мяне як каардынатара праекта і як для чалавека, якому таксама калісьці будзе 81. Гэта важна, таму што я не хачу жыць у грамадстве, дзе няма месца для Іншых", – кажа Таццяна Ткачова. 21 верасня, пачынаючы з 1994 года, адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з хваробай Альцгеймера.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асабістыя ўспаміны тых, хто сустрэўся з хваробай Альцгеймера, прадстаўлены на выставе Saving you memory, you save yourself ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі. TUT.BY наведаў выставу... |
|