Існаванне курсаў "Мова ці кава" пад пагрозай. Арганізатары адмянілі першы занятак
15.10.2014 15:08
—
Новости Общества
|
"Сёньня заняткаў "Мова ці кава" ня будзе. Просім прабачэньня", - такі
Арганізатары папулярных моўных курсаў не паразумеліся адзін з адным... ў палітычных пытаннях. Удзельнікі каманды маюць розныя меркаванні наконт сітуацыі ў суседняй дзяржаве, Украіне. Іх спрэчкі ў апошнія дні разышліся па сеціве, некаторыя каментатары соцсеткі Facebook нават заклікалі заняткі байкатаваць. Хроніку моўных спрэчак падрабязна апісалі З Кацярынай Кібальчыч, заснавальніцай брэнда "Мова ці кава", якая адначасова з'яўляецца журналістам Першага канала расійскага тэлебачання звязацца па тэлефоне не атрымалася. Акрамя Кацярыны, над праектам працуюць журналісты Алесь Залеўскі і Франак Вячорка, паэтка Валярына Кустава. Алесь Залеўскі, адзін з вядучых курсаў, падцвердзіў, што сёння анансаваныя раней заняткі не адбудуцца: "Асноўная мая зацікаўленасць у гэтым праекце – каманда. Вельмі цікавых, крэатыўных, адданых гэтай справе людзей. Для мяне было добрым, што "Мова ці кава" была месцам, дзе я адпачываў ад палітыкі, ад спрэчак, дзе я сябе пачуваў не проста прадстаўніком незалежнай журналістыкі, апазіцыянерам-бээнэфаўцам, а звычайным грамадзянінам са звычайнымі зацікаўленасцямі. Сітуацыя складаная, таму што спрэчкі адбыліся за некалькі дзен да занятка, самым жорсткім было рашэнне - што ж з гэтым заняткам рабіць. Я не бачыў варыянта, каб на занятку гэта не абмяркоўвалася, а тэма Ўкраіны настолькі спецыфічная і бескампрамісная, што я баяўся, што занятак перарасце ў тэатр абразаў і палітычную дыскусію. Плюс да таго каманда ў дэмаралізаваным стане. Да апошняга мы спадзяваліся, што будзе нейкі кампраміс, але пакуль мы яго не знайшлі". Пакуль ніхто з арганізатараў не заявіў пра далейшы лёс курсаў "Мова ці кава". І ў той час як адны падліваюць алею ў полымя палітычнай спрэчкі паміж стваральнікамі моўнага праекта на старонках соцсетак, іншыя пішуць пра тое, што спрэчкі адцягваюць ўвагу ад першаснай мэты курсаў - пашырэння беларускамоўнага асяроддзя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Сёньня заняткаў "Мова ці кава" ня будзе. Просім прабачэньня", - такі запіс з'явіўся на старонцы адукацыйнага праекта па беларускай мове. Заняткі павінныя былі...
|
|