Адміністрацыя прэзідэнта выбачылася перад БНФ за выкарыстанне рускай мовы
30.10.2014 12:29
—
Новости Общества
|
Адміністрацыя прэзыдэнта выбачылася перад намеснікам старшыні партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым за расейскамоўны адказ на ягоны беларускамоўны зварот. Пра гэта У першапачатковым звароце палітык прапаноўваў прызначыць на пасаду старшыні Шклоўскага райвыканкаму кандыдата эканамічных навук Пятра Мігурскага, які, на думку Кастусёва, будзе лепей упраўляцца з кіраваньнем гаспадаркай раёну. Акрамя таго, у лісьце называліся факты, якія, як заяўляе Кастусёў, вядуць раённую гаспадарку да разбурэньня. Рыгор Кастусёў не пасьпеў даслаць скаргу ў адміністрацыю прэзыдэнта на факт парушэньня ёю канстытуцыі і закону аб мовах. Але, кажа палітык, у ведамстве прэзыдэнта ў час спахапіліся і выбачыліся. У лісьце палітыку адпісалі: "Прыносім свае прабачэнні за паведамленне, накіраванае ў Ваш адрас раней на рускай мове".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адміністрацыя прэзыдэнта выбачылася перад намеснікам старшыні партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым за расейскамоўны адказ на ягоны беларускамоўны зварот.
|
|