ВЫ Ў СЭРЦЫ МАІМ НАЗАЎСЁДЫ
08.04.2015
—
Новости Общества
|
Выкладчыкі-франтавікі пакінулі глыбокі след у душы, сваім прыкладам вучылі не толькі прадмету — жыццю… Напярэдадні 70‑годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне мне хочацца з удзячнасцю, любоўю і цеплынёй згадаць яе ўдзельнікаў, якія працавалі на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У вайну яны былі змагарамі, а потым — педагогамі і творцамі, аўтарамі мастацкіх твораў і навуковых прац. А яшчэ нам — студэнтам, якія нарадзіліся ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, яны напаміналі, нагадвалі франтавікоў-аднавяскоўцаў, а многім — і бацькоў, дзядоў, якія прайшлі вогненнымі дарогамі вайны, ваявалі ў партызанскіх атрадах, змагаліся ў падполлі, перажылі жахі акупацыі. Таму кожны з нас затрымліваў позірк на фотаздымках супрацоўнікаў філфака, што былі размешчаны ў вестыбюлі перад дэканатам роднага факультэта на стэндзе «Яны змагаліся за Радзіму»… А на ўрачыстых сходах, афіцыйных мерапрыемствах мы з непрыкрытай зацікаўленасцю глядзелі на ордэны і медалі нашых выкладчыкаў-франтавікоў, у асноўным баявыя, бо юбілейных тады было яшчэ вельмі мала, па сціплых «калодачках» спрабавалі расшыфраваць гучныя назвы ўзнагародаў. ![]() Іван Мележ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкладчыкі-франтавікі пакінулі глыбокі след у душы, сваім прыкладам вучылі не толькі прадмету — жыццю…... |
|