У Гродне цэны на рэгістрацыю візавых анкет у польскае консульства ў два разы вышэй, чым у Мінску. 21.by

У Гродне цэны на рэгістрацыю візавых анкет у польскае консульства ў два разы вышэй, чым у Мінску

22.04.2015 11:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото: Инна Северин
Гродна з’яўляецца ў Беларусі горадам з самымі высокімі коштамі на рэгістрацыю візавых анкет у Генеральным консульстве Рэспублікі Польшча. Турыстычныя фірмы і прыватныя асобы прапануюць падтрымку ў рэгістрацыі на візу па пакупкі за 1,5 млн рублёў, на нацыянальную візу па запрашэнні за 800 тыс. Гэта амаль у два разы даражэй, чым у Мінску.

Па словах жыхароў Гродна, гэта не ў апошнюю чаргу выклікана прыпамежным знаходжаннем горада:

- Кожны дзень маршруткі ездзяць у Беласток: возяць людзей зрабіць пакупкі, з рэлігійных нагод, шмат спартоўцаў едзе. Калі спрасціць рэгістрацыю, то консульства, відаць, не справіцца з такой хваляй жадаючых з прыпамежнай тэрыторыі. Бо кожны захоча зрабіць візу.

Кошты на візавую падтрымку істотна танней у консульстве Літоўскай Рэспублікі, аднак жыхары Гродзеншчыны дзеля атрымання візы павінны прадаставіць адпаведнае запрашэнне. Такой катэгорыі, як візы па пакупкі, консульства Літвы ў Гродне не прапануе.

Уладальнікі карты паляка на Гродзеншчыне, узрост якіх не перавышае 45 гадоў, дзеля рэгістрацыі візавай анкеты вымушаныя плаціць пасярэднікам 500 тыс. беларускіх рублёў ці спрабаваць самастойна зарэгістравацца на інтэрнэт-старонцы дыпламатычнай установы.

Кошты на рэгістрацыю візавай анкеты ў Гродне застаюцца самымі высокімі ў краіне. У Брэсце такая паслуга каштуе 100 тыс. рублёў, у Мінску - увогуле незапатрабаваная. Не ў апошнюю чаргу высокія кошты, на думку генеральнага консула Польшчы ў Гродне Анджэя Хадкевіча, тлумачацца і той колькасцю жыхароў Беларусі, якія звяртаюцца па карту паляка:

- Каля 5-6 тысяч чалавек, якія звяртаюцца па карту паляка штогод, яе атрымліваюць. Гэтая колькасць не спадае і не расце, звязана гэта з колькасцю асоб, якія працуюць па карце паляка, і з нашымі магчымасцямі. Так, як мы не можам павялічыць колькасць віз, якія выдаём, так мы не можам павялічыць і колькасць выдаваемых карт паляка.

Вялікая колькасць жадаючых атрымаць карту паляка спрычынілася і да цяжкасці з рэгістрацыяй на экзамен па яе атрыманні. Пасярэднікі за 1,5 млн рублёў гарантавана прапануюць рэгістрацыю на суразмову ў польскім консульстве дзеля атрымання карты паляка.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродна з'яўляецца ў Беларусі горадам з самымі высокімі коштамі на рэгістрацыю візавых анкет у Генеральным консульстве Рэспублікі Польшча. Цэны за паслугу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика