Генпракуратура накіравала справу аб смерці Ігара Пцічкіна на новае расследаванне. 21.by

Генпракуратура накіравала справу аб смерці Ігара Пцічкіна на новае расследаванне

04.06.2015 20:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генпракуратура Беларусі адмяніла пастанову аб спыненні расследавання справы аб смерці ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага мінчука Ігара Пцічкіна і накіравала яе на новае расследаванне ў Следчы камітэт Беларусі. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла маці памерлага Жанна Пцічкіна, якая 4 чэрвеня атрымала адпаведны ліст.

"Генеральнай пракуратурай па выніках вашых зваротаў і вывучэння крымінальнай справы пастанова аб прыпыненні папярэдняга расследавання ад 29.12.2014 г. адменена. Крымінальная справа накіравана для далейшага расследавання ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Вашы звароты таксама накіраваныя ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь для далучэння да матэрыялаў крымінальнай справы і праверкі прыведзеных у іх аргументаў", -
працытавала ліст з пракуратуры Жанна Пцічкіна.

Ігар Пцічкін памёр на "Валадарцы" 4 жніўня 2013 года. Папярэдняе следства вырашыла, што гэта была смерць у выніку хваробы сэрца, якую нібыта выклікала сталае ўжыванне наркотыкаў. У выніку з супрацоўніка медыцынскай часці "Валадаркі" былі зняты падазрэнні ў службовай халатнасці і неаказанні дапамогі.

Сваякі памерлага з версіяй следства не пагадзіліся. Яны спасылаліся на сляды збіцця на целе Ігара Пцічкіна і на вынікі экспертызы, паводле якой слядоў наркотыкаў у яго крыві не знайшлі. Сваякі не выключаюць, што Ігар Пцічкін памёр ад збіцця ахоўнікамі ізалятара.

Амаль два гады маці ды іншыя сваякі Ігара Пцічкіна змагаюцца за правядзенне больш пільнага расследавання і прыцягненне вінаватых да адказнасці. Больш за месяц таму справу закрылі, і ў Следчым камітэце Жанну Пцічкіну пачалі знаёміць з яе матэрыяламі. Пасля азнаямлення з матэрыяламі Жанна Пцічкіна заявіла, што ня згодна з высновамі следчых і будзе іх абскарджваць.

"Вядома, я задаволена, што справу канчаткова не "пахавалі", а будзе новае расследаванне. І што ў мяне з'явіўся шанец дамагчыся таго, чаго я хачу. А хачу я, каб вінаватых у смерці майго сына пакаралі. Я пераканана, што майго сына забілі, і хачу, каб гэта было даказана. Што ён памёр не ад наркаманіі і алкаголю, а што яго забілі".

У 2013 годзе праз 40 дзён пасля смерці Ігара Пцічкіна ягоныя сябры, сваякі і праваабаронцы спрабавалі ўскласці кветкі да муроў "Валадаркі", дзе здарылася трагедыя. Акцыю жорстка разагналі супрацоўнікі міліцыі, некалькіх яе ўдзельнікаў, у тым ліку сястру нябожчыка, затрымалі. Пазней затрыманым прысудзілі штрафы і адміністрацыйныя арышты.

Следствие озвучило причину смерти в СИЗО. Мать умершего не согласна

"Он боялся даже уколов, какой он наркоман?!" Родственники умершего в СИЗО парня будут требовать эксгумации тела
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла маці памерлага Жанна Пцічкіна, якая 4 чэрвеня атрымала адпаведны ліст.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика