У Валожыне ідуць грамадскія абмеркаванні па будаўніцтве свінагадоўчага комплексу каля Соўлава. 21.by

У Валожыне ідуць грамадскія абмеркаванні па будаўніцтве свінагадоўчага комплексу каля Соўлава

11.03.2016 14:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэрмін правядзення грамадскіх абмеркаванняў і прыём заўваг заканчваецца 26 сакавіка, паведамляе Валожынскі райвыканкам.


Фота primgazeta.ru

Заказчык праекта “Будаўніцтва свінагадоўчага комплексу на 100 тысяч галоў на год і пад’язных дарог да яго ў раёне вёскі Соўлава Маладзечанскага раёна” – маладзечанскае ТАА “Вялес-Міт”.

На свінагадоўчым комплексе плануюць наладзіць вытворчасць свініны аб’ёмам 11 600 тон мяса ў год. Прадукцыя прызначаная для перапрацоўкі на новых вытворчых магутнасцях “Вялес-Міта” і наступнага продажу ў гандлёвай сетцы Беларусі, а таксама краін блізкага і далёкага замежжа.

Плануемая дзейнасць грунтуецца на Указе ад 1 чэрвеня 2015 года “Аб дзейнасці ТАА “Вялес-Міт”. Праект мае быць рэалізаваным у 2015-2018 гадах.

Рашэнне аб будаўніцтве прымае Маладзечанскі райвыканкам.

Як выказаць сваю пазіцыю

Пачатак грамадскіх абмеркаванняў абвясцілі 26 лютага.

Некалькі мясцовых жыхароў падалі заяву аб неабходнасці правесці грамадскае абмеркаванне на сходзе. Пра гэта паведаміў “РГ” адзін з актывістаў групы ў сацыяльных сетках “Спынім будаўніцтва свінарніка на 100 000 галоў” Уладзіслаў Юркоў. Гэтыя заявы прымаюць цягам 10 дзён ад пачатку абмеркаванняў. Аб даце правядзення сходу мы паведамім пазней.

Дакументацыя па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў далучаным файле і на сайце Валожынскага райвыканкама. Заўвагі па ёй можна накіраваць на адрас: 212030, Магілёў, вул. Ленінская, д. 63, офіс 512. Тэлефон: (80222) 29-99-94, е-mail: gurikov@ekolog.by.

З заказчыкам ТАА “Вялес-Міт” можна звязацца праз наступныя кантакты: 222310, Маладзечна, вул. Гарадоцкая, д. 103, к. 31. Е-mail: Veles-meat@veles-meat.by. Тэлефон: (8176) 54-62-62, факс: 70-40-45.

Дзе плануюць паставіць свінакомплекс

Участак пад свінакомплекс размешчаны ў заходняй частцы Маладзечанскага раёна, у 18 кіламетрах ад райцэнтра, каля мяжы з Валожыншчынай. Непадалёк вёскі Соўлава, Ленкаўшчына, Трэскі Маладзечанскага раёна і Рудзеўшчына, Высокае Валожынскага раёна.

Што абяцае “Вялес-Міт”

Арганізаваць тэхналагічны працэс атрымання, дагадоўлівання і адкорму маладняку свіней, круглагадавое рытмічнае вырошчванне і адкорм маладняку свіней, паточнасць атрымання і рэалізацыі жывёл, дзяленне памяшканняў на ізаляваныя секцыі, прынцып работы “цалкам занята – цалкам свабодна”.

Прынятая тэхналогія вытворчасці прадугледжвае спецыялізаваныя цэхі, высокую інтэнсіўнасць выкарыстання жывёл, рэалізацыю на забой раз на сем дзён, цалкам штучнае асемяненне, поўную механізацыю вытворчых працэсаў па раздачы камбікармоў, уладкаванне памяшканняў такім чынам, каб забяспечыць аптымальныя ўмовы для ўтрымання кожнай групы свіней. Запланаваная сучасная сістэма гноевыдалення – самацечна-сплавачная па трубах з ваннаў. Прадугледжаная механізацыя і аўтаматызацыя працаёмкіх працэсаў, вузкая спецыялізацыя і раздзельна-цэхавая адназменная двухцыклічная арганізацыя працы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэрмін правядзення грамадскіх абмеркаванняў і прыём заўваг заканчваецца 26 сакавіка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика